Гуляўнік высокі[3] (Sisymbrium altissimum) — від раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), радзімай з’яўляецца Сярэдняя і Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія.
Аднагадовая або двухгадоваятравяністая расліна, 20—80 см вышынёй. Сцябло ўнізе шурпата валасістае, раскідзіста-галінастае. Верхняе лісце амаль з аднолькавымі лінейнымі дзелькамі. Чашалісцікі адхіленыя. Струкі доўгія і тонкія, 6—10 см даўжынёй, коса ўверх накіраваныя.