Гюстаў Флабер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гюстаў Флабер
фр.: Gustave Flaubert
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 снежня 1821(1821-12-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1880(1880-05-08)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Францыя
Бацька Ахіл Клеафас Флабер[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Кірунак рэалізм
Мова твораў французская
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гюстаў Флабер (фр.: Gustave Flaubert; 12 снежня 1821, Руан — 8 мая 1880, Круасэ) — французскі раманіст. Аўтар раманаў «Мадам Бавары» (1856) і «Саламбо» (1862).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юнацтва пісьменніка звязаная з правінцыйнымі гарадамі Францыі, якія ён неаднаразова апісваў у сваёй творчасці. У 1840 годзе Флабер паступіў на факультэт права ў Парыжы, але кінуў вучобу ў 1843 годзе. Лад жыцця Флабера характарызаваўся замкнёнасцю, імкненнем да самаізаляцыі. Час і сілы расходваліся ім у інтарэсах літаратурнай творчасці.

У 1849 годзе ён завяршыў першую рэдакцыю «Спакусы святога Антонія» — філасофскай драмы, над якой аўтар будзе працаваць усё жыццё. У светапоглядным дачыненні яна прасякнута ідэямі расчаравання ў магчымасцях пазнання, што праілюстравана сутыкненнем розных рэлігійных напрамкаў і адпаведных дактрын.

Вядомасць Флаберу прынесла публікацыя ў часопісе рамана «Мадам Бавары» (1856), праца над якім пачалася восенню 1851. Неўзабаве пасля яе Флабер і рэдактар ​​часопіса «Рэвю дэ Пары» былі прыцягнуты да судовай адказнасці за абразу маралі. Раман апынуўся маніфестам літаратурнага натуралізму, але акрамя гэтага ў ім выразна выяўлены скепсіс аўтара ў адносінах не толькі да сучаснага грамадства, але і да чалавека наогул. Раман мае шэраг фармальных асаблівасцяў: вельмі доўгая экспазіцыя, адсутнасць традыцыйнага станоўчага героя. Перанясенне дзеяння ў правінцыю (пры яе рэзка негатыўным малюнку) ставіць Флабера ў шэраг пісьменнікаў, у творчасці якіх антыправінцыйная тэма была адной з асноўных.

Апраўдальны прысуд дазволіў выпусціць раман асобным выданнем (1857). Падрыхтоўчы перыяд працы над раманам «Саламбо» запатрабаваў паездкі на Усход і ў Паўночную Афрыку.

Трэці раман «Выхаванне пачуццяў» (1869) апынуўся насычаны сацыяльнымі праблемамі. У прыватнасці, у рамане апісваюцца еўрапейскія падзеі 1848 года.

У 1877 годзе публікуе ў часопісах аповесці «Простае сэрца», «Ірадыяда» і «Легенда пра святога Юліяна Міласцівага», напісаныя ў перапынках паміж працай над апошнім раманам «Бувар і Пекюшэ», які застаўся няскончаным, хоць пра яго фінал мы можам меркаваць па аўтарскім накідах, досыць падрабязных.

Бліскучы стыліст, які шмат год адточваў стыль сваіх твораў, Флабер аказаў велізарны ўплыў на ўсю наступную літаратуру, прывёў у яе шэраг таленавітых аўтараў, сярод якіх былі Гі дэ Мапасан і Эдмон Абу.

Памёр Гюстаў Флобер 8 мая 1880 года ў выніку інсульту.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Ля сцен Карфагена. 1934
  • Ля сцен Карфагена. Мн., 1934.
  • Саламбо / пер. В. Гардзей. Мн., 1997.

Зноскі

  1. а б Gustave Flaubert
  2. а б Gustave Flaubert // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Флобер Гюстав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]