Гідрацэфалія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гідрацэфалія
Hydrocephalic skull.jpg
Чэрап гідрацэфала.
МКХ-10 G91.91., Q03.03.
МКХ-9 331.3331.3, 331.4331.4, 741.0741.0, 742.3742.3
DiseasesDB 6123 6123
MedlinePlus 001571 001571
eMedicine neuro/161  neuro/161 

Гідрацэфалія — празмернае павелічэнне колькасці спіннамазгавой вадкасці ў страўнічкавай сістэме галаўнога мозгу. Прычына — альбо залішняя прадукцыя спіннамазгавой вадкасці ў галаўным мозгу, альбо цяжкасць яе адтоку з мазгавых страўнічкаў з прычыны запаленчых працэсаў, пры пухлінах і іншых захворваннях, якія прыводзяць да закрыцця адтулін, праз якія вадкасць выходзіць са страўнічкаў. Прыроджаная гідрацэфалія абумоўлена прыроджаным сіфілісам, таксаплазмозам; набытая гідрацэфалія ўзнікае (звычайна ў раннім дзяцінстве) пасля перанесеных менінгітаў, менінгаэнцэфалітаў, траўмаў галавы, інтаксікацыі і інш. Найбольш характэрная прыкмета гідрацэфаліі ў дзяцей - павялічаны ў аб'ёме чэрап. У месцах, дзе не адбылося нармальнага зрастання костак чэрапа, могуць ўтварыцца круглявыя выпінанні. Нярэдка бывае касавокасць і ністагм. Часам адзначаюцца зніжэнне зроку і слыху, галаўны боль, млоснасць. Інтэлект паніжаны. Лячэнне: ліквідацыя прычыны, якая выклікала гідрацэфалію; часам - хірургічная аперацыя. Прафілактыка: ухіленне шкоднасцяў, якія дзейнічаюць на маці падчас цяжарнасці, і папярэджанне нейраінфекцый у дзіцячым узросце.

Commons

Шаблон:Pediatrics-stub