Гістыдын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гістыдын
Гістыдын: хімічная формула
Гістыдын: выгляд малекулы
Гістыдын: структура
Агульныя
Сістэматычнае найменне L-2-аміна-3-(1H-імідазол-
4-іл) прапанавая кіслата
Скарачэнні Гіс, His, H
CAU,CAC
Рацыянальная формула C6H9N3O2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 155,16 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 287 °C
Хімічныя ўласцівасці
pKa 1,70
6,04
9,09
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS (L-гістыдын)
351-50-8 (D-гістыдын)
4998-57-6 71-00-1 (L-гістыдын)
351-50-8 (D-гістыдын)
4998-57-6
(DL-гістыдын)
SMILES

Гістыдынамінакіслата, незаменная для многіх жывёл; арганізм чалавека здольны да абмежаванага сінтэзу гістыдыну. Уваходзіць у склад актыўных цэнтраў многіх ферментаў, у прыватнасці рыбануклеазы, транскеталазы. Пачатковая стадыя ферментатыўнага разбурэння гістыдына ў арганізме - адшчапленне аміяку з утварэннем ураканінавай кіслаты, якая выводзіцца з мачой. Рэакцыя дэзамініравання гістыдыну незваротная, каталізуе яе фермент гістыдын-аміяк-ліяза (гістыдын-a-дэзаміназа), выяўлены ў печані жывёл і ў бактэрый. Недахоп гістыдыну прыводзіць да шматлікіх парушэнняў абмену рэчываў, у тым ліку да тармажэння сінтэзу гемаглабіну. Гістыдын - папярэднік спецыфічных дыпептыдаў шкілетнай мускулатуры - карназіну і анзерыну. Дэкарбаксілаванне гістыдыну вядзе да ўтварэння біялагічна актыўнага аміна - гістаміна; гэты працэс каталізуе гістыдын-дэкарбаксілаза - фермент, які адносіцца да класа ліяз. Фермент дзейнічае толькі на L-ізамер (прыродную форму) гістыдыну. Рэакцыя зварачальна тармозіцца інгібітарамі дыхання - цыянідам, гідраксіламінам, семікарбазідам.