Трыптафан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Трыптафа́н - (β-індоліламінапрапіонавая, або α-2-амінакіс-3-(1H-індол-3-іл) прапіонавая кіслата, скар.: Тры, Трп, Trp, W) — араматычная альфа-амінакіслата. Існуе ў двух аптычна ізамерных формах - L і D і ў выглядзе рацэмата (DL).
Уяўляе сабой бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 204,22, тэмпература плаўлення 293 °C.
L-трыптафан з'яўляецца пратэінагеннай амінакіслатой і ўваходзіць у склад бялкоў усіх вядомых жывых арганізмаў. Адносіцца да шэрагу гідрафобных амінакіслот, бо ўтрымлівае араматычнае ядро індолу. Удзельнічае ў гідрафобных і стэкінг-узаемадзеяннях. У арганізме чалавека і жывёл не сінтэзуецца, паступае з бялкамі ежы.
Літаратура [правіць]
- Семяненя І. М. Трыптафан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі [правіць]
- Сафонова Э. Н. Триптофан // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (руск.)
- ТРИПТОФАН // ХиМиК.ру (руск.)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыптафан
| Гэта пачатак артыкула па біяхіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Амінакіслоты | |
|---|---|
| Стандартныя амінакіслоты | Аланін · Аргінін · Аспарагін · Аспарагінавая кіслата · Валін · Гістыдзін · Гліцын · Глутамін · Глутамінавая кіслата · Ізалейцын · Лейцын · Лізін · Метыянін · Пралін · Серын · Тыразін · Трэанін · Трыптафан · Фенілаланін · Цыстэін |
| Нестандартныя амінакіслоты | Піралізін · Селенацыстэін |
|
|
|