Давід Бурлюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Давід Давідавіч Бурлюк (9 (21) ліпеня 1882, сядзіба Сяміротаўшчына Харкаўскай губерні — 15 студзеня 1967, Хэмптан-Бейз, востраў Лонг-Айленд, штат Нью-Ёрк, ЗША) — рускі паэт, мастак, адзін з заснавальнікаў расійскага футурызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і агранома, вучыўся ў Казанскім і Адэскім мастацкіх вучылічшах. У другу дэбютаваў у 1899. У 19071908 Бурлюк сыйшоўся з левымі мастакамі і ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1911—1914 займаўся разам з У. У. Маякоўскім у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і архітэктуры. Удзельнік футурыстычных зборнікаў «Садок суддзяў», «Аплявуха грамадскаму густу» і інш.

У Першую сусветную вайну Бурлюк не падлягаў прызыву, бо ў яго не было левага вока. Жыл у Маскве, выдаваў вершы, супрацоўнічаў у газетах, пісаў карціны. У 1918—1920 гастраляваў разам з В. Каменскиім і У. Маякоўскім па Урале, Сібіры, Далёкаму Усходу. У 1920 эміграваў у Японію, дзе пражыў два года, вывучаючы культуру Усходу і займаючыся жывапісам.

У 1922 пасяліўся ў ЗША. У Нью-Ёрку Бурлюк развіў актыўнасць у прасавецкуі арыентаваных групах і, напісаўшы паэму да 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, імкнуўся, у прыватнасці, набыць прызнанне ў якасці «бацькі рускага футурызму». Свае зборнікі, брашуры, часопісы Бурлюк выдаваў разам з жонкай Марыяй Нічыпараўнай Бурлюк і праз сяброў распаўсюджваў гэтыя выданні пераважна ў межах СССР.

З 1930 на працягу дзесяцігоддзяў Бурлюк сам выдаваў часопіс «Color and Rhyme» («Колер і рыфма»), часткай на англійскай, часткай на рускай мовах, аб'ёмам ад 4 да 100 старонак, са сваімі маляўнічымі працамі, вершамі, рэцэнзіямі, рэпрадукцыямі футурысцкіх твораў і т. п. У 1956 і ў 1965 гадах наведаў СССР. Нягледзячы на шматразовыя прапановы да выдання ў СССР сваіх твораў, яму не атрымалася надрукаваць ні радка.

Памёр 15 студзеня 1967 года ў г. Хэмптан-Бейз, штат Нью-Ёрк. Яго цела было крэміранава паводле завяшчання і прах развеяны сваякамі над водамі Атлантыкі з борта парома. Першую манаграфію пра Бурлюка напісаў Майкл Голд.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Фатаграфіі
Творы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]