Дамініён Ньюфаўндленд
| Дамініён Ньюфаўндленд Dominion of Newfoundland |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Дэвіз «Quaerite Prime Regnum Dei» |
|||||||
| Гімн Ode to Newfoundland |
|||||||
| Сталіца | Сент-Джонс | ||||||
| Мова | англійская | ||||||
| Валюта | ньюфаўндлендскі долар | ||||||
| Плошча | 405 212 км² | ||||||
| Дынастыя | Віндзарская | ||||||
| Манарх | |||||||
| - 1907 – 1910 | Эдуард VII (першы) | ||||||
| - 1936 – 1949 | Георг VI (апошні) | ||||||
| Прэм'ер-міністр | |||||||
| - 1907 – 1909 | Роберт Бонд (першы) | ||||||
| - 1932 – 1934 | Фрэдэрык Алдэрдайс (апошні) | ||||||
| Старшыня Камісіі ўрада | |||||||
| - 1934 – 1935 | Дэвід Мюрэй Андэрсан (першы) | ||||||
| - 1946 – 1949 | Гордан Макдональд (апошні) | ||||||
| Сёння | |||||||
Дамініён Ньюфаўндленд (англ.: Dominion of Newfoundland) — брытанскі дамініён, які існаваў ў Паўночнай Амерыцы з 1907 па 1949.
[правіць] Гісторыя
У 1854 Вялікабрытанія сфарміравала першы ўрад Ньюфаўндленда. Праз год калонія атрымала права на самакіраванне. Першым яе прэм'ер-міністрам стаў ліберал Філіп Фрэнсіс Літл, які займаў гэту пасаду да 1858. Ньюфаўндленд праводзіў палітыку ізаляцыянізму ў адносінах з брытанскімі калоніямі, і адмовіўся ўступаць у Канадскую канфедэрацыю, хоць і быў блізкі да гэтага ў 1892. 26 верасня 1907 Ньюфаўндленд атрымаў статус дамініёна.
У 1927 брытанскі парламент далучыў да дамініёна значную частку паўвострава Лабрадор. Правінцыя Канады Квебек, да якой адносілася астатняя частка паўвострава, адмовілася прызнаць гэта рашэнне і лічыла ўвесь Лабрадор сваёй тэрыторыяй.
Згодна з Вестмінстэрскім статутам 1931 Ньюфаўндленд станавіўся незалежнай дзяржавай у складзе Брытанскай садружнасці. Але Вялікая дэпрэсія моцна падарвала эканоміку дамініёна, і 16 лютага 1934 ён добраахвотна адмовіўся ад сваёй незалежнасці і перадаў суверэнітэт Вялікабрытаніі.
У 1948 у Ньюфаўндлендзе прайшоў рэферэндум, на якім 52% прагаласавала за далучэнне да Канады, і 23 сакавіка 1934 ён ўвайшоў у яе склад як правінцыя Ньюфаўндленд (з 2001 «Ньюфаўндленд і Лабрадор»).