Даната Брамантэ
| Даната Брамантэ | |
| іт. Donato Bramante | |
Помнік Брамантэ на віле Медычы |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Даната дзі Паскуча д’Антоніа |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Паходжанне: | |
| Жанр: | |
| Стыль: | |
| Вядомыя працы: |
Сабор Святога Пятра |
| Заступнікі: |
Папа Юлій II |
Даната Брамантэ (італ. Donato (Donnino) di Pascuccio di Antonio detto il Bramante, 1444, Ферміньяна - 11 красавіка 1514, Рым) — заснавальнік і найбуйнейшы прадстаўнік архітэктуры Высокага Адраджэння. Яго самай вядомай працай з'яўляецца галоўны храм заходняга хрысціянства - базіліка Святога Пятра ў Ватыкане.
Біяграфія [правіць]
Даната Брамантэ нарадзіўся ў Монтэ Асдруальда (цяпер Ферміньяна). Юнацтва ён правёў ва Урбіна, дзе выпрабаваў ўплыў мастакоў П'ера дэла Франчэскі і Лучана Лаураны. Пачынаў як жывапісец. У 1476 г. быў запрошаны ў гэтай якасці ў Мілан да двара герцага Ладавіка Мора, дзе сустрэўся з Леанарда да Вінчы, ідэі якога ў галіне горадабудаўніцтва аказалі вялікі ўплыў.
Міланскі перыяд Брамантэ доўжыўся 20 гадоў. Ён узвёў некалькі будынкаў, напрыклад, алтарную частку царквы Санта-Марыя-дэле-Грацые. З 1499 пасля захопу Мілана французскімі войскамі пераехаў у Рым. Тут мастацтва Брамантэ набыло класічную чысціню і манументальнасць. Найбольшай пластычнай цэласці ён дасягнуў у маленькай капліцы-ратондзе Тэмп'ета (1502) ў двары кляштара Сан-П'етра ін Мантарыа. Пры папе Юліі II стаў галоўным папскім архітэктарам; з 1503 вёў па даручэнні Юлія II шырокія працы ў Ватыкане (двор Сан-Дамаза і двор Бельведэр). Спраектаваў і пачаў будаваць галоўны храм Рыма - сабор Святога Пятра ў Ватыкане (з 1505) і паспеў ўзвесці храм да вышыні арак. Творчасць Брамантэ - адна з вяршыняў архітэктуры Адраджэння.
У комплексе Ватыканскага палаца знаходзяцца дзве пабудовы Брамантэ - двары Бельведэр (1503-1545) і Сан Дамаза (каля 1510). Іншыя выбітныя работы Брамантэ - круглы храм Тэмп'ета ў двары кляштара Сан П'етра ін Мантарыа (1502), унутраны дворык царквы Санта-Марыя-дэла-Пачэ і фасад палацца Канчэлерыя (1499-1511), аднаго з найбольш вытанчаных рэнесансных палацаў у Рыме.
Літаратура [правіць]
- Arnaldo Bruschi, Bramante architetto, Roma-Bari, 1969.
- Arnaldo Bruschi, Bramante, Laterza, 1973.
- Bramante milanese e l'architettura del Rinascimento lombardo , atti del seminario di studi a cura di Christoph L. Frommel; Luisa Giordano; Richard Schofield, Padova 2005
- E. H. Gombrich, Norma e forma. Studi sull'arte del Rinascimento, Torino, 1964
- Stefania Buganza, Qualche considerazione sui primordi di Bramante in Lombardia in "Nuovi Studi" 11, 2005.
- Horst Bredekamp, "La fabbrica di San Pietro. Il principio della distruzione pruduttiva", Torino, Einaudi, 2005
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даната Брамантэ
| Гэта пачатак артыкула пра дзеяча мастацтва. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |