Дантэ Габрыэл Расеці
| Дантэ Габрыэл Расеці | |
| Dante Gabriel Rossetti | |
Партрэт пэндзля Джорджа Фрэдэрыка Уотса |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Габрыэл Чарльз Дантэ Расеці |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
9 красавіка 1882 (53 года) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Вучоба: | |
| Стыль: | |
| Вядомыя працы: | |
Дантэ Габрыэл РАСЕЦІ (Dante Gabriel Rossetti, сапр. імя Габрыэл Чарлз Дантэ; 12 мая 1828, Лондан — 9 красавіка 1882) — англійскі жывапісец і паэт.
Вучыўся ў Лондане ў рысавальнай школе Х. Сэса (з 1843), у АМ (з 1845), пазней у М. Браўна.
Адзін з заснавальнікаў «Брацтва прэрафаэлітаў» (гл. Прэрафаэліты). Адвяргаў «вульгарны празаізм» у тагачасным мастацтве, шукаў тэмы і сюжэты ў мастацтве італьянскіх прымітываў і паэзіі італьянскага сярэдневякоўя, Ранняга Адраджэння (асабліва ў Дантэ), сярэдневяковых легендах і хроніках, творах англійскіх рамантыкаў, надаваў вобразам адчувальна-пачуццёвы характар і містычную афарбоўку. Жывапісныя работы вызначаюцца парадаксальным спалучэннем інтэнсіўнасці пачуццяў гераінь (пісаў выключна жаночыя персанажы) і знешняй статычнасці, скаванасці поз і жэстаў; аб'яднаннем аб'ёмна выпісаных фігур з умоўным дэкаратыўным фонам (часта ўзор з лісця і кветак); яркай паліхроміяй і тонкай лінеарнасцю кампазіцый, якія папярэднічалі стылю мадэрн: «Дзяцінства Марыі» (1849), «Дабравешчанне» (1850), «Беата Беатрыкс» (1863), «Каханая» (1865—66), «Сон Дантэ» (1870—71) і інш. Размаляваў хол Оксфардскага таварыства ў Лондане (1857), афармляў кнігі, рабіў эскізы вітражоў і пано (з У. Морысам).
Літаратурным творам уласцівы жыццевасць і пераканаўчасць вобразаў, пластычнасць мовы, дакладнасць метафар, нечаканасць асацыяцый і сакавітасць дэталей: зборнікі «Вершы» (1870), «Балады і санеты» (т. 1—2, 1881). Аўтар п'есы «Трагедыя караля», філасофскай паэмы «Цяжар Ніневіі» (1856) і інш., перакладаў.
Бібліяграфія [правіць]
I. Collected works, 2 vv., 1886; Letters, 2 vv., 1895; Preraphaelite diaries a. letters, 1900; Letters to his publisher, F. S. Ellis, L., 1928.
II. Swinburne A. C., Essays a. studies, 1875; Sharp W., D. G. Rossetti, 1882; Hamilton W., The aesthetic movement in England, 1882; Pater W., D. G. Rossetti (the English poets, ed. Ward, v. IV), 1883; Knight J., Life of D. G. Rossetti, 1887 (с библиограф.); Benson A. C., D. G. Rossetti (English men of letters), 1904; Brooke S. A., A study of Clough Arnold, Rossetti a. Morris, 1908; Boas F. S., Rossetti a. his poetry, 1914; Dupré H., Un italien d’Angleterre, P., 1921; Caine H., Recollections of Rossetti, 1928, Bachschmidt F. W., Das italienische Element in D. G. Rossetti, Münster Diss., Breslau, 1930; Klenk H., Nachwirkung D. G. Rossettis, Erlanger Diss., 1932; Waller R. D., The Rossetti Family, 1824—1854, 1932; Klinnert A., D. G. Rossetti u. St. George, Diss., Würzburg, 1933. Венгерова З., Собр. сочин., т. I., СПБ., 1913, Д. Г. Россетти.
III. Rossetti W. M., Bibliography of the works of D. G. Rossetti, 1905.
Літаратура [правіць]
- Расеці // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
Спасылкі [правіць]
- The Complete Writings and Pictures of Dante Gabriel Rossetti (англ.)
- Art Renewal Center - Біяграфія, карціны (англ.)
- Карціны (англ.)
- National Museums Liverpool - Rossetti exhibition (англ.)
- History of art: Neoclassicism and Romanticism (англ.)
- Exploring Elizabeth Siddal: Beyond the Myth (англ.)
- Elizabeth (Lizzie) Siddal (англ.)
- Elizabeth Siddall: A Pathfinder (англ.)