Джавані Габрыэлі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Джавані Габрыэлі Giovanni Gabrieli |
|
Партрэт працы Анібале Карачы (каля 1600 года) |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Дата нараджэння |
каля 1555 |
| Дата смерці | |
| Краіна | |
| Прафесіі |
кампазітар, арганіст |
Джавані Габрыэлі (іт. Giovanni Gabrieli; каля 1555, Венецыя — 12 жніўня 1612, там жа) — італьянскі кампазітар і арганіст эпохі позняга Адраджэння. Вучань і пляменнік Андрэа Габрыэлі. Адзін з заснавальнікаў стылю канчэртата. Настаўнік Генрыха Шутца. Ён быў адным з самых уплывовых музыкантаў свайго часу.
У 1575—1578 гадах — музыкант пад кіраўніцтвам Ласа, Мюнхен. У 1585—1612 гадах — арганіст сабора св. Марка ў Венецыі.
[правіць] Творчасць
Духоўная музыка:
- 93 матэта
- п'есы са зборніка Simphoniae sacrae
- 7 апрацовак асобных спеваў імшы
- 7 магніфікатаў
Свецкая музыка:
- 30 мадрыгалаў
Інструментальная музыка:
- 50 ансамблевых канцон і санат
- 60 рычэркараў, канцон, такат для органа
| Гэта пачатак артыкулу пра асобу з Італіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкулу пра кампазітараў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |