Джозеф Генры
| Джозеф Генры | |
| Joseph Henry | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Вядомы як: |
Даследчык электрамагнітнай індукцыі |
Джозеф Генры (англ.: Joseph Henry; 17 снежня 1797 - 13 мая 1878) — амерыканскі фізік, першы сакратар Смітсанаўскага інстытута. Генры лічыўся адным з найвялікшых амерыканскіх навукоўцаў з часоў Бенджаміна Франкліна. Ствараючы магніты, Генры адкрыў новую з'яву ў электрамагнетызме - самаіндукцыю. Незалежна ад Фарадэя Генры выявіў узаемаіндукцыю, але Фарадэй раней апублікаваў свае вынікі. Яго працы па электрамагнітных рэле былі асновай для электрычнага тэлеграфа, вынайдзенага Сэмюэлем Морзэ і Чарльзам Уітстанам незалежна ад Генры.
Генры уваходзіў у лік першых 50 выбітных навукоўцаў, уключаных прэзідэнтам Лінкальнам ў склад Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША (1863г.), і з 1868 г. да канца жыцця быў яе нязменным прэзідэнтам. У гонар Джозефа Генры названая адзінка індуктыўнасці ў сістэме СІ - «генры».
Кар'ера [правіць]
- 1826 — прафесар матэматыкі і натуральнай філасофіі ў Олбанскай акадэміі, Нью-Ёрк
- 1832 — прафесар у Прынстане
- 1835 — вынаходзіць электрамеханічнае рэле
- 1846 — першы сакратар Смітсанаўскага інстытута, да 1878
- 1848 — рэдагуе кнігу Г. Сквайра і Э. Дэвіса «Старажытныя помнікі даліны Місісіпі» - першую публікацыю інстытута.
- 1852 — абраны ў Дзяржаўны Савет па маяках
- 1871 — прызначаны старшынёй Савета па маяках
- З 1868 і давеку — другі прэзідэнт Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.158