Джон Браўн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прысяга Джона Браўна

Джон Браўн (англ.: John Brown, 9 мая 1800, г.Торынгтан, штат Канектыкут, ЗША2 снежня 1859) — адзін з лідараў абаліцыянісцкага руху ў ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 18551856 гадах арганізаваў узброеную барацьбу супраць рабаўладальнікаў у штаце Канзас.

Распрацаваў план стварэння ў Алеганскіх гарах (штат Вірджынія) свабоднай рэспублікі, склаў праект яе дэмакратычнай «Часовай канстытуцыі».

З мэтай ажыццяўлення плана 16 кастрычніка 1859 года Браўн з узброеным атрадам захапіў урадавы арсенал у Харперс-Феры. Атрад быў знішчаны, загінулі два сыны Браўна, а ён сам, цяжка паранены, быў арыштаваны і павешаны.

Паўстанне Браўна папярэднічала Грамадзянскай вайне ў ЗША 1861-1865 гадоў.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4