Грамадзянская вайна ў ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Раскол ЗША ў 1861:
чырвоным — штаты, якія адкалоліся да 15 кастрычніка 1861
ружовым — штаты, якія адкалоліся пасля 15 красавіка 1861
жоўтым — штаты ЗША, якія захавалі рабства
сінім — штаты ЗША, якія забаранілі рабства
шэрым — недалучаныя тэрыторыі (не-штаты)

Грамадзянская вайна ў ЗША (вайна Поўначы і Поўдня; англ.: American Civil War) 18611865 гадоў — вайна паміж абаліцыянісцкімі штатамі Поўначы і 11 рабаўладальніцкімі штатамі Поўдня.

Прычына вайны — сецэсія паўднёвых штатаў, стварэнне імі Канфедэрацыі, на тэрыторыі якой меркавалася захаваць рабства «навечна». Улады ЗША абвясцілі паўднёвыя штаты ў стане мяцежа, арганізавалі марскую блакаду і атакавалі сухапутнымі войскамі. З боку Злучаных Штатаў прымалі ўдзел у вайне 2 млн. 100 тыс. чал., з боку Канфедэратыўных Штатаў — 1 млн 64 тыс. чал. Падчас вайны адбылося каля 2 тыс. бітваў, агульныя страты — 620 тыс. забітых, 412 тыс. параненых. Лічыцца, што прэзідэнт ЗША А.Лінкальн сваім загадам ад 1 студзеня 1863 г1. забараніў рабства на ўсей тэрыторыі Злучаных Штатаў, але фактычна ен аб'явіў свабоду рабам толькі на землях, якія яшчэ кантралявалі канфедэраты, і захаваў нявольніцтва ў рабауладальніцкіх штатах, якія падтрымалі Поўнач, а таксама на тэррыторыях паўдневых штатаў, якія ужо былі заняты войскамі Лінкальна.

Вайна скончылася перамогай паўночных штатаў. Забарона рабства была замацаваная 13-й папраўкай да Канстытуцыі ЗША. Улада ў краіне замацавалася за буржуазіяй паўночна-ўсходніх штатаў. У ЗША былі створаны ўмовы для ўмацавання ўнутранага рынку, асваення заходніх земляў, паскоранага развіцця прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці.

Вайна часткова вырашыла сацыяльна-эканамічныя праблемы ЗША. Іх далейшае вырашэнне працягвалася ў ходзе Рэканструкцыі Поўдня, якая доўжылася да канца 1870-х. Многія праблемы, такія як праблема роўнасці правоў чорнага і белага насельніцтва, заставаліся нявырашанымі многія дзесяцігоддзі.

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах