Джордж Стабс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Джордж Стабс (англ.: George Stubbs, 25 жніўня 1724, Ліверпуль - 10 ліпеня 1806, Лондан) — англійскі мастак і навуковец-біёлаг.
Жыццё і творчасць [правіць]
Дж.Стабс вядомы як адзін з вядучых еўрапейскіх мастакоў-анімалістаў. Акрамя гэтага ён атрымаў званне дацэнта ў галіне анатоміі чалавека і жывёл пры Ёркскім шпіталі. Стабс таксама з'яўляецца аўтарам шэрагу навуковых выданняў, у тым ліку работы «Анатомія коней», якая выйшла У 1766 годзе. Тыповым для палотнаў Стабса быў бездакорны з навуковага пункту гледжання малюнак жывёл.
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джордж Стабс