Джошуа Рэйналдс
| Сэр Джошуа Рэйнальдс | |
| англ.: Joshua Reynolds | |
Сэр Джошуа Рэйнальдс. Аўтапартрэт (1776) |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
Джошуа Рэйналдс (англ.: Joshua Reynolds; 16 ліпеня 1723, Плімптан, Вялікабрытанія — 23 лютага 1792) — англійскі жывапісец, тэарэтык мастацтва. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст. Арганізатар Брытанскай акадэміі мастацтваў.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
У 1740—43 вучыўся ў Лондане ў Т. Хадсана. Вывучаў творы Рэмбранта, Рубенса, венецыянскі жывапіс XVI ст. Працаваў у Дэваншыры і Лондане. З 1748 галоўны мастак караля. У 1749—52 вандраваў па Еўропе.
Дзейнасць сэра Д. Рэйналдса адыграла важную ролю ў культурным жыцці Англіі. Ён быў першым прэзідэнтам Брытанскай акадэміі мастацтваў і заставаўся на гэтай пасадзе да канца сваіх дзён. Прамовы, з якімі мастак выступаў раз у два гады на ўрачыстых пасяджэннях у акадэміі, ператвараліся ў сапраўдныя трактаты-маніфесты, дзе паслядоўна разглядаліся пытанні эстэтыкі, тэорыі мастацтва, майстэрства. У доме Д. Рэйналдса бывалі буйныя палітычныя дзеячы, пісьменнікі, акцёры, вучоныя, военачальнікі. Таму героямі большасці яго твораў станавіліся прадстаўнікі вышэйшых колаў тагачаснага грамадства.
Творчасць [правіць]
Д. Рэйналдс пераасэнсаваў традыцыі барока.[1] Ён будаваў складаныя кампазіцыі, часта звяртаўся да сюжэтнай завязкі, уводзіў у выявы багатае акружэнне, шматлікія дэталі.[2]
Самы плённы перыяд дзейнасці Д. Рэйналдса пачаўся з 1760-ых г. У той час ён напісаў партрэты пісьменніка Стэрнг (1760), герцагіні Гамільтон-Арджыл (1760), Нэлі о'Брайн (1762), «Гарыка паміж музамі трагедыі і камедыі» (1760—1761), лорда Хітфілда (1787). Але найбольш значным творам з'яўляецца партрэт славутай англійскай актрысы — «Сара Сіданс як муза трагедыі» (1784). Яго пабудова вызначаецца тонкім кампазіцыйным разлікам, заснаваным на кантрасце цёмнага фону і выхапленай з цемры, ярка асветленай постаці актрысы. Сара Сіданс паказана ў адной з роляў, у акружэнні алегарычных фігур Злачынства і Пакарання. Спалучэнне ўмоўнага і рэальнага стварае той адзіна магчымы настрой, які дазваляе зразумець, што гэта партрэт драматычнай актрысы.[2]
У 1770—80-ых г. Д. Рэйналдс звяртаўся да сюжэтных кампазіцый — гістарычных і міфалагічных сцэн. Так, па заказу Кацярыны II ён напісаў у 1788 палатно «Немаўля Геракл, які ўдушае змей», што павінна было сімвалізаваць магутнасць Расійскай імперыі. Падобны заказ быў атрыманы і ад князя Р. Пацёмкіна. Але ў дадзеным выпадку быў абраны гістарычны сюжэт, дзе расказана, як палкаводзец Сцыпіён Афрыканскі вярнуў дачку пераможанага ім цара яе жаніху.
У гэты ж час мастак стварыў карціну «Венера і Амур» (1788). Сваіх персанажаў мастак пісаў з канкрэтных людзей. Напрыклад, у паказанай побач з калыскай і немаўлём Гераклам жанчыне ўгадваюцца рысы Сары Сіданс, а ў Венеры — вядомай прыгажуні натуршчыцы Эмы Лаён.
У тэарэтычных работах выказаў нарматыўна-класіцыстычныя погляды на прыроду мастацтва.[1]
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
- Шунейка Я. Рэйналдс // БЭ ў 18 т. Т. 13. — Мн.: БелЭн, 2001.
- Farrington, «Memoires of the life of Sir Joshua Reynolds» (Лондан, 1809);
- Leslie and Taylor, «Life and times of Reynolds» (2 т., Л., 1864—1865).
- Collins, «Sir Joshua Reynolds as portrait-painter» (Л., 1873).
- Chesneau, «Joshua Reynolds» (П., 1887).
- Cl. Phillips, «Sir Joshua Reynolds» (Л., 1893).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джошуа Рэйналдс