Рэмбрант

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Рэмбрант ван Рэйн. Аўтапартрэт. (1661)

Рэ́мбрант Харменс ван Рэйн (нідэрл.: Rembrandt Harmenszoon van Rijn), 15 ліпеня 16064 кастрычніка 1669) — галяндскі мастак, майстар жывапісу і гравюры, адзін з самых выбітных і ўшанаваных мастакоў у гісторыі выяўленчага мастацтва.

[правіць] Біяграфія

Рэмбрант Харменсзон (сын Харменса) ван Рэйн нарадзіўся 15 ліпеня 1606 году (па некаторых дадзеных, у 1607) у шматдзетнай сям'і млынара ў Лейдэне. Там жа наведваў лацінскую школу і ўніверсітэт, але найбольшую цікавасць выяўляў да жывапісу. Неўзабаве ён пачаў вучыцца выяўленчаму мастацтву ў лейдэнскага гістарычнага жывапісца Якаба ван Сваненбурга. Затым на працягу кароткага часу займаўся ў Амстэрдаме ў Пітэра Ластмана.

Вярнуўшыся ў 1627 годзе ў Лейдэн, Рэмбрант сумесна з яго сябрам Янам Лівенсам адкрыў уласную майстэрню і пачаў набіраць вучняў. За некалькі гадоў ён заваяваў значную вядомасць. У 1629 годзе мастака заўважыў дзяржаўны службовец Канстанцін Гюйгенс (бацька Хрысціяна Гюйгенса), які быў таксама выбітным паэтам і мецэнатам. Гюйгенс дапамог Рэмбранту звязацца з багатымі кліентамі.

У 1631 годзе мастак перабраўся ў Амстэрдам. У 1634 годзе ён ажаніўся на Саскіі ван Эйленбюрх. У 1641 годзе у іх нарадзіўся сын Тытус. Неўзабаве пасля гэтага, у 1642 годзе, Саскія памерла. У канцы 1640-х Рэмбрант сышоўся са сваёй маладой прыслужніцай Хендрык'е Стофелс.

У 1656 годзе Рэмбрант, жыўшы не па сродках, аказаўся банкрутам і быў змушаны прадаць хату.

Мастак сканаў 4 кастрычніка 1669 у Амстэрдаме. Усяго за сваё жыццё ён стварыў каля 250 карцін, 300 гравюр і 1000 малюнкаў.

На працягу свайго жыцця мастак напісаў шмат аўтапартрэтаў. Па псіхалагічных нюансах у партрэтах мастак адносіцца да лепшых партрэтыстаў барока.