Джэміла
| Джэміла Djémila* |
|
|---|---|
| ** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Арка імператара Каракалы
|
|
| Краіна | |
| Тып | Культурны |
| Крытэры | iii, iv |
| Спасылка | 191 |
| Рэгіён*** | Арабскія краіны |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1982 (6-я сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Джэміла (араб.: جيميلة, лац.: Cuicul) — старажытны рымскі горад, руіны якога размешчаны ў сучасным Алжыры і з 1982 года ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Джэміла знаходзіцца на вышыні 900 м у вілаеце Сеціф. Паселішча размешчана на горным хрыбце паміж двума вадзі. Сваім дабрабытам ў антычную эпоху горад быў абавязаны сельскай гаспадарцы, бо Алжыр дзякуючы больш вільготнаму клімату лічыўся «жытніцай» Рыма.
У нашы дні захаваліся форум, храм, хрысціянскія базілікі, трыумфальная арка і жыллё. Горад лічыцца ўзорам рымскай планіроўкі горадабудаўніцтва, прыстасаванай да горнай мясцовасці. У Джэміле былі тэрмальныя лазні, капітолій і тэатр. Храм, прысвечаны імператару Септымію Северу (193-211) і яго жонцы Юліі Домне, захаваўся ў добрым стане. Сынам Септымія Севера быў імператар Каракале (211-217), пры якім была пабудавана трыумфальная арка.
Магчыма, горад быў заснаваны ў час кароткага праўлення імператара Нервы паміж 96 і 98 гадамі. Пазней ён быў заваяваны вандаламі. У 533 годзе яго адваявалі візантыйцы, але неўзабаве ён быў пакінуты.
Першыя раскопкі пачаліся ў 1909 годзе. Археалагічным каштоўнасцям сёння пагражаюць пясчаныя буры і крадзеж каменя навакольным насельніцтвам на пабудову жылля.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэміла