Дзіванна цёмна-чырвоная[3], Дзіва́нна фіялетавая[4] (Verbascum phoeniceum) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae)[5].
Сцябло вышынёй 30—100 см, з яркімі буйнымі кветкамі, сабранымі ў падоўжаную гронку. Сцябло і доўгія кветаножкі тонкія і афарбаваныя ў цёмна-фіялетавы колер. Кветкі пафарбаваны ў чырвона-фіялетавы колер розных адценняў. Вяночак амаль правільны, 5-пялёсткавы, да 25 мм у шырыню. Тычынак 5. Сцябловае лісце нешматлікае, дробнае, сядзячае, ланцэтападобнае, прыкаранёвае — сабрана ў разетку, даўгавата-яйкападобнае, чарашковае, вяліказубчастае па краі. Сцябло простае, уверсе залозіста-валасістае[6].
Цвіценне пачынаецца ў другой палове мая і працягваецца да ліпеня. Адна расліна квітнее 10—15 дзён. Пялёсткі раскрываюцца раніцай і ўвечары. Толькі ў пахмурнае надвор’е кветкі раскрыты ўвесь дзень. На ніжнім, самым вялікім, пялёстку часта, нібы раса, блішчаць кропелькі вадкасці — нектар. Моцнае, разгалінаванае карэнішча пранікае ў глебу да 1 м глыбіні. Сцябло з’яўляецца толькі праз некалькі гадоў пасля пачатку развіцця расліны, а да таго гэты мнагалетнік знаходзіцца ў стадыі разеткі[7].
↑BSBI List 2007(нявызн.) (xls)(недаступная спасылка). Botanical Society of Britain and Ireland. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2015. Праверана 17 кастрычніка 2014.
Федченко Б. А.Род 1323. Коровяк — Verbascum // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1955. — Т. XXII. — С. 168—169. — 861 с. — 3 000 экз.