Дзікае паляванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзікае Паляванне)
Петэр Мікалай Арба. Дзікае паляванне Одзіна. 1872

Дзікае паляванне (ням.: Wilde Jagd, англ.: Wild Hunt) — народны міф, пашыраны некалі ў Паўночнай Еўропе і Брытаніі.

Аснова міфу паўсюль амаль аднолькавая: фантастычны гурт паляўнічых з адпаведным рыштункам (на конях, і з сабакамі; часам на чорных конях і з чорнымі сабакамі і г.д.) праносіцца імклівай пагоняй па небе.

З’яўленне дзікага палявання лічылася знакам будучых няшчасцяў. Людзей, якія апынуліся на шляху палявання, выкрадалі і пераносілі ў свет памерлых.

У народнай германскай міфалогіі дзікае паляванне ёсць гуртам злых духаў ды прывідаў, што ляцяць у небе ў часы зімовых бураў (ад Раства да Багаяўлення) у суправаджэнні ганчакоў. Небяспечна для людзей, пераважна на ростанях, перакрыжаваннях дарог. Правадыра дзікага палявання — дзікага паляўнічага — атаясамлівалі з Одзінам, які ляціць па небе на чале войска мерцвякоў. Французы называлі іншае імя ўладара дзікага палявання — Хэлекен. Таксама, у Сярэднявеччы, з дзікім паляўнічым асацыявалі пэўных гістарычных асоб: напрыклад, Карла Вялікага.

Іншым тлумачэннем было тое, што тыя душы — гэта душы грэшнікаў пад кіраўніцтвам Каіна і Ірада.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У еўрапейскай мастацкай літаратуры неаднаразова выкарыстоўваўся вобраз дзікага палявання, звычайна як злой сілы, але часам і як сілы, якая не на баку Зла, ані Дабра, а толькі самавольная.

У беларускай літаратуры вобраз дзікага палявання выкарыстаў У. Караткевіч у аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха».