Домскі сабор, Талін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Домскі сабор
Toomkirik
Catedral de Santa María (Toomkirik), Tallin, Estonia, 2012-08-05, DD 09.JPG
Каардынаты: 59°26′13″ пн. ш. 24°44′21″ у. д. / 59.436944° пн. ш. 24.739167° у. д. (G) (O) (Я)59°26′13″ пн. ш. 24°44′21″ у. д. / 59.436944° пн. ш. 24.739167° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Эстонія
Горад Талін
Канфесія лютэранства
Тып будынка сабор
Будаўніцтва XIII стагоддзеXIV стагоддзе
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны

До́мскі сабо́р (эст.: Toomkirik), цалкам Сабо́р Свято́й Дзе́вы Мары́і ў Та́ліне (эст.: Tallinna Neitsi Maarja Piiskoplik Toomkirik) — лютэранскі кафедральны сабор, які знаходзіцца ў старым горадзе Таліна. Прысвечаны Святой Дзеве Марыі.

Домскі сабор — адзін з найстарэйшых храмаў Таліна. Сучасны выгляд набыў пасля некалькіх перабудоў. Вежа сабора пабудаваная ў барочным стылі, а капліцы-прыбудовы — у пазнейшых архітэктурных стылях. Усярэдзіне храму знаходзяцца пахаванні XIII—XVIII стагоддзяў, а таксама розныя дваранскія гербы і эпітафіі, прысвечаныя вядомым асобам XII—XX стагоддзяў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая драўляная царква на гэтым месцы закладзеная як каталіцкая на пачатку XIII стагоддзя, праўдападобна з заваяваннем Таліна данамі. Дамініканцы, што прыбылі сюды ў 1229 годзе, пачалі будаваць замест драўлянай мураваную царкву. Першыя дакументальныя звесткі пра яе датуюцца 1233 годам, калі ў Рым быў накіраваны ліст з просьбай дазволіць кансекрацыю.

Дамініканцы здолелі пабудаваць толькі муры. Пабудова была скончаная ў 1240 і тады ж асвечаная як кафедральны сабор пад назвай Дзевы Марыі. На пачатку XIV стагоддзя пачалася рэканструкцыя, была пабудаваная новая алтарная частка і сакрысція.

У 1330 пачалася перабудова аднапавярховага будынку да трохпавярховага. Царква пераробленая ў базіліку, даўжыня яе дасягнула 29 метраў. У другой палове XIV стагоддзя былі скончаныя прамавугольныя слупы. На пачатку XV стагоддзя былі завершаныя перакрыцці нефаў.

У 1561 года царква стала лютэранскай.

Пад час вялікага пажару 1684 года была знішчаная вялікая частка дэкору будынку, а таксама вежа над паўднёвым нефам. У 1686 годзе царква была адноўленая да папярэдняга выгляду. Амвон з фігурамі апосталаў (1686) і алтарную карціну (1696) аднавіў эстонскі скульптар Хрысціян Акерман.

У 17781779 гг. паводле праекта архітэктара К.Л. Гейста была пабудавана заходняя вежа ў барочным стылі. Два з царкоўных званоў вылітыя ў XVII, яшчэ два — у XVIII стагоддзях. Арган створаны ў 1914 годзе.

У цяперашні час у саборы знаходзіцца рэзідэнцыя архібіскупа Эстонскай евангельскай лютэранскай царквы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны аб’ём трохнефавы, цэнтральны неф мае працяг у выглядзе алтарнай часткі. З заходняга боку над цэнтральным нефам знаходзіцца царкоўная вежа, што выконвае функцыю званіцы.

Пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

У саборы пахаваныя багата вядомых асоб, сярод якіх французскі шляхціц Понтус дэ ла Гардзі з жонкай sv (Sofia Johansdotter (Gyllenhielm)), пазашлюбнай дачкой шведскага караля Яна III Васы; адмірал Самуэль Грэйг, каханак Кацярыны II; адмірал Іван Крузенштэрн, які зладзіў першую расійскую экспедыцыю вакол свету; багемскі шляхціц Індржых Матыяш Турн, адзін з лідараў пратэстанцкага мяцяжу супраць імператара Фердынанда II.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Таллинн». Краткий энциклопедический справочник — Таллинн: Валгус, 1980.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons