Доўгае (возера, Шумілінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,34 км
Плошча 0,22 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,3 км
Басейн
Упадаюць рака Будавесць
Выцякаюць рака Будавесць
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Доўгае (Беларусь)
Доўгае
Доўгае
Доўгае (Віцебская вобласць)
Доўгае
Доўгае
Map

Доўгаевозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Будавесць (цячэ праз возера), за 10 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Пабеда.

Плошча паверхні 0,22 км².Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 3,3 км.
Катлавіна возера моцна выцягнутая з захаду на ўсход. Берагі нізкія, пясчаныя. Вакол возера вузкая забалочаная пойма. Ва ўсходняй частцы Доўгае злучана пратокай з возерам Лоўжа. На поўдні ўпадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, гусцяра, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]