Лінь

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лінь
Tinca tinca Prague Vltava 3.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Надклас:

Касцявыя рыбы

Атрад:

Карпападобныя

Сямейства:

Карпавыя

Род:

Ліні

Від:

Лінь

Навуковая назва

Tinca tinca Linnaeus, 1758

ITIS   163348
NCBI   27717

Лінь (Tinca tinca) — рыба сямейства карпавых (Cyprinidae), адзіны прадстаўнік рода ліні (Tinca).

Даўжыня да 60 см, маса да 1 кг (зрэдку да 7,5 кг). Цела кароткае і тоўстае, з кароткім хваставым сцяблом, выслана дробнай і шчыльнай луской і густым слоем слізі. Спіна цёмна-зялёная, бакі бурыя з залацістым бляскам, плаўнікі цёмна-шэрыя. Каля вуглоў рота невялікія вусікі. Знешнія промні брушных плаўнікоў самцоў значна больш тоўстыя, чым у самак[1].

Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўразіі, акрамя басейнаў Белага, Нарвежскага і Баранцавага мораў[1].
На Беларусі прадстаўлены ўсюды, пераважна ў азёрах і поймавых вадаёмах. Корміцца доннымі беспазваночнымі і раслінамі.

Здольнасці да размнажэння дасягае ва ўзросце 3—4 гадоў. Нераст адбываецца часткамі ў чэрвені—ліпені. Ікру адкладвае на водных раслінах (300—400 тыс. ікрынак[1]).

Аб'ект промыслу і развядзення.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 321. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.) 

Літаратура [правіць]

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 321. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.) 

Спасылкі [правіць]