Новая набожнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Дэвоцыо модэрна)
Перайсці да: рух, знайсці

Новая набожнасць (лац.: Devotio moderna) — рух духоўнай адновы ў каталіцтве ў канцы XIV-пачатку XVI стагоддзя. Гэты рух бярэ свой пачатак у манаскіх дамах Паўночнай Еўропы ў канцы XIV стагоддзя, разам з пачаткам росквіту гуманізму ў Італіі, і меў за мэту духоўнае адраджэнне.

Найбольш славутым прадстаўніком «devotio moderna» з'яўляецца Джэрард Грот (Gerard Groote). У 1374 годзе ён радыкальна змяняе сваё жыццё, прысвячаючы яго практыкаванню пабожнасці, служачы Богу і чалавеку. Пажадаў стварыць супольнасць пабожнасці, накшталт манахаў, якая б не складала пры гэтым манаскіх шлюбаў. Сцвяржаў пры гэтым, што рэлігія палягае ў тым, каб ушаноўваць і любіць Бога, а не ў тым, каб складаць спецыяльныя шлюбы. З цягам часу, вакол паплечніка Джэрарда Грота — святара Флорэнса Радэвійнса сфармафалася супольнасць мужчын, якая складалася са святароў і свецкіх, якіх пачалі называць «Братамі супольнага жыцця». Браты маліліся, чыталі духоўныя творы і займаліся фізічнай працай.

Пасля смерці Грота кіраўніком руху стаў Радэвійнс. З гэтага часу рух стаў называцца «devotio moderna».

У 1387 годзе быў закладзены кляштар у Нідэрландах, дзе члены руху прынялі аўгусцінскі манаскі статут. Папа Рымскі Баніфацый ІХ зацвердзіў у 1395 годзе канстытуцыю руху. Распаўсюджванне руху ў Нідэрландах прывяло да стварэння кангрэгацыі Віндэшэйм. Гэтая кангрэгацыя апрача ўсяго іншага, займалася адукацыяй. Каб утрымліваць сваю супольнасць, яе члены перапісвалі кнігі, аздаблялі іх, пазней заняліся кнігадрукаваннем. Для «devotio moderna» характэрны метад простай і даступнай для кожнага малітвы, прага хрысціянскай дасканаласці, поўнага з'яднання з Богам праз давер да волі Бога. Рух спалучаў у сабе элементы схаластыкі і гуманізму.

Найбольш вядомым выражэннем «devotio moderna» з'яўляецца кніга Тамаша Кемпійскага (Томаса Хэмеркена, каля 13801471) «Аб прыпадабненні да Хрыста» («De imitatione Christi»). У гэтым творы, які абапіраецца на Біблію, паказаны шлях пошуку хрысціянскай дасканаласці. Кніга шмат разоў перавыдавалася ў розныя часы і на розных мовах. Рух «devotio moderna» быў распаўсюджаны ў Германіі, Швейцарыі, Францыі і іншых еўрапейскіх землях.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]