Елізавета Габсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Елізавета Габсбург
ням.: Elisabeth von Habsburg
польск.: Elżbieta Rakuszanka
Elżbieta Rakuszanka (1436-1505).JPG
сцяг
Каралева-кансорт Польшчы
Папярэднік: Соф'я Гальшанская
Пераемнік: Алена Іванаўна
сцяг
Вялікая княгіня літоўская
Папярэднік: Ульяна Гальшанская
Пераемнік: Алена Іванаўна
 
Нараджэнне: 1436({{padleft:1436|4|0}})
Вена
Смерць: 1505({{padleft:1505|4|0}})
Кракаў
Дынастыя: Counts of Habsburg Arms.svg Габсбургі
Бацька: Альбрэхт II
Маці: Елізавета Люксембургская
Муж: Казімір IV
Дзеці: сыны:
Уладзіслаў II Ягелон
Казімір Святы
Ян I Ольбрахт
Аляксандр Ягелон
Жыгімонт I
Фрэдэрык Ягелон
дочкі:
Ядзвіга
Сафія
Елізавета
Елізавета
Ганна
Барбара
Елізавета

Елізавета Германская (Элжбета) ням.: Elisabeth von Habsburg (1436, Вена — 30 жніўня 1505, Кракаў) — дачка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Альбрэхта II, жонка Казіміра IV. Яе братам быў Ладзіслаў Постум.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Елізавета была дачкой Альберта II Германскага (1397—1439) і яго жонкі Елізаветы Багемскай (1409—1442). Яна выйшла замуж 10 сакавіка 1454 года за караля Польшчы і Літвы Казіміра IV. Чацвёра з яе сыноў сталі каралямі, таму яе таксама завуць «маці каралёў».

Пасля смерці ў 1457 годзе бяздзетнага брата Елізаветы Ладзіслава Постума яна і яе сям'я заявілі правы на трон Багеміі і Венгрыі. Праз некаторы час яе старэйшы сын атрымаў абодва трона. Яе малодшы сын стаў каралём Польшчы і Літвы.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Елізавета была замужам за Казімірам IV, каралём Польшчы і Вялікім князем Літоўскім. Мела шасцярых сыноў:

  • Уладзіслаў Ягелон (1456—1516), кароль Чэхіі і Венгрыі;
  • Казімір Святы (1458—1484), намеснік бацькі ў Літве, памёр маладым, кананізаваны;
  • Ян Альбрэхт (1459—1501), спадчынік бацькі як кароль Польшчы;
  • Аляксандр Ягелон (1461—1506), спадчынік бацькі як вялікі князь літоўскі, пасля смерці Яна Альбрэхта таксама кароль Польшчы;
  • Жыгімонт I (1467—1548), пасля смерці Аляксандра стаў каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім;
  • Фрэдэрык Ягелон (1468—1503), біскуп кракаўскі, затым кардынал і архібіскуп гнезненскі.

Мела таксама сямёра дочак, з якіх пяцёра выйшлі замуж за кіраўнікоў краін заходняй Еўропы:

  • Ядзвіга (1457—1502) жонка з 1475 года Георга Багатага (1455—1503), герцага Ландсхут-Баварскага;
  • Сафія (1464—1512) жонка з 1479 года Фрыдрыха (1460—1536), маркграфа Брандэнбург-Ансбахскага і Байрэйта, маці Альбрэхта Прускага;
  • Елізавета (1465—1466/67);
  • Елізавета (1472—1480/81);
  • Ганна (1476—1503) жонка Багуслава X, герцага Памеранскага (1454—1523);
  • Барбара (1478—1534), жонка з 1496 года герцага Георга Саксонскага (1471—1539);
  • Елізавета (1482—1517), жонка з 1515 года герцага Фрыдрыха II фон Лігніц (1480—1547).