Казімір IV Ягелончык
Казімір Андрэй Ягайлавіч (Ягелончык, Ягелон) (30 лістапада 1427, Кракаў — 7 чэрвеня 1492, Гродна), вялікі князь літоўскі (1440-1492), кароль польскі (1447-1492). Малодшы сын Ягайлы і Соф'і Гальшанскай.
Абраны вялікім князем незалежніцкай партыяй на чале з Янам Гаштольдам пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча (1440). Пры абранні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падолле захопленыя Польшчай, што пазней і выканаў. У 1444 вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю. Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, быў запрошаны на польскі сталец. Але Казімір доўгі час не пагаджаўся, яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але пасля ўсёж-такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453. У 1454 Казімір ажаніўся з Альжбэтай, дачкой памёрлага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Альберта II. У Казіміра і Альжбэты было трынаццаць дзяцей.
Змест |
Унутраная палітыка [правіць]
Намагаўся ўмацаваць велікакняжацкую ўладу, аднак гэтага не атрымалася, вымушаны быў пашырыць правы феадалаў і шляхты. У 1441 падушыў выступ смаленскіх гараджан, а ў 1490—1492 гг. выступы сялян на поўдні ВКЛ і Польшчы. У 1447 выдаў г. зв. Казіміраў прывілей, якім пашырыў правы феадалаў ВКЛ, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы. Пры Казіміры вырасла роля паноў-рады і ўзмацніўся яе ўплыў на дзейнасць вялікага князя. У 1457 выдаў прывілей, паводле якага жыхары ВКЛ маглі вольна выязджаць за мяжу, акрамя варожых краін, у тым ліку для набыцця адукаціі. Аказваў матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяржаўнага скарбу. У 1468 выдаў Судзебнік, першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. У 1471 ліквідаваў удзельныя княствы. Прадстаўнікі незалежніцкай партыі, незадаволеныя збліжэннем з Польшчай, у 1480-х гадах арганізавалі змову супраць Казіміра, але яна была выкрытая. Выданнем Няшаўскага статуту Казімір пачаў час палітычнага панаваньня ў Польшчы шляхецкага стану.
Знешняя палітыка [правіць]
Пры Казіміры васалам Польшчы стала Мазавецкае княства, было далучанае Асвенцымскае княства. У выніку трынаццацігадовай вайны з крыжакамі (1454—1466) па Торуньскім дагаворы (1466) Польшча вярнула Памор’е, атрымала Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць. Казіміру давялося амаль штогод адбіваць татарскія наезды. Добра прыняў намер наўгародскіх баяр на чале з Марфай Барэцкай далучыць Ноўгарад да ВКЛ, але Іван III пасля доўгай аблогі захапіў Ноўгарад і жорстка расправіўся з баярамі.
Нашчадкі [правіць]
- Уладзіслаў Ягелончык (1456—1516), кароль чэшскі
- Ядвіга Ягелонка (1457—1502)
- Казімір (1458—1484)
- Ян I Ольбрахт (1459—1501), кароль польскі
- Аляксандр Ягелончык (1461—1506)
- Сафія Ягелонка (1464—1512)
- Альжбэта (1465—1466)
- Жыгімонт Стары (1467—1548)
- Фрыдэрык Ягелончык (1468—1503), біскуп кракаўскі, кардынал
- Альжбэта II (1472—1480)
- Ганна Ягелонка (1476—1503)
- Барбара Ягелонка (1478—1534)
- Альжбэта III (1483—1517)
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. — Мн., 1998.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. — Мн., 2004. — С. 229.
- Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995.
- Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: Х — ХІХ стагоддзі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 86.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны |
Ягайла (Уладзіслаў II) — Уладзіслаў III Варнскі — Казімір IV Ягелон — Ян I Ольбрахт — Аляксандр Ягелон — Жыгімонт I Стары — Жыгімонт II Аўгуст |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |