Ян I Ольбрахт
| Ян I Ольбрахт польск.: Jan I Olbracht |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 23 верасня 1492 — 17 жніўня 1501 | |||
| Каранацыя: | 23 верасня 1492 | ||
| Папярэднік: | Казімір IV | ||
| Пераемнік: | Аляксандр Ягелон | ||
| Нараджэнне: | 27 снежня 1459 Кракаў |
||
| Смерць: | 17 чэрвеня 1501 (41 год) Торунь |
||
| Пахаваны: | Кафедральны сабор св. Станіслава і Вацлава на Вавелі | ||
| Дынастыя: | |||
| Бацька: | Казімір IV | ||
| Маці: | Елізавета Габсбург | ||
Ян І Ольбрахт (польск. Jan I Olbracht)(27 снежня 1459 — 17 чэрвеня 1501) — кароль польскі з 1492 г. па 1501 г.
Нарадзіўся ў 1459 г. Трэці сын Казіміра VI Ягелончыка, ён быў добра выхаваны дзякуючы сваёй разумнай маці Елізаветы Аўстрыйскай, шануемай аўтарам сачынення «De institutione regii pueri». Настаўнікамі яго былі гісторык Длугаш і гуманіст Філіп Буанакорсі, больш вядомы пад імем Калімаха. Калімах, па меркаванню сучаснікаў, меў вялікі ўплыў на караля, падказваючы яму сродкі для дасягнення абсалютнай улады.
Калі ў Яна Ольбрахта і былі намеры ўзмацніць каралеўскую ўладу, то яны былі цалкам не спраўдзіліся; прывілеі шляхетскага саслоўя яшчэ больш павялічыліся падчас знаходжання на троне гэтага караля. Апынуўшысь ў цяжкім фінансавым становішчы, ён быў вымушаны шукаць падтрымку сярод шляхты, каб атрымаць ад яе неабходныя падаткі. У 1496 г. петракоўскі сейм зацвердзіў статут, паклаўшы пачатак прыгоннаму праву ў Польшчы і прышчыміўшы правы мяшчан, ў інтэрэсах шляхецкага саслоўя. Шляхта была так задаволена гэтым статутам, што ахвотна выставіла значныя ўзброеныя сілы для экспедыцыі супраць малдаўскага князя Стэфана. Ян Ольбрахт меў намер пасадзіць на прэстол Малдовы свайго брата Жыгімонта, каб зручней было потым весці барацьбу з турками. Экспедыцыя закончылася ў Букавіне страшнай паразай палякоў, якая пацягнула за сабой знішчальны напад татар і турок на Польшчу. Планы караля не спраўдзіліся; ён быў вымушаны падтрымліваць мір з туркамі, каб адгарадзіць сваю дзяржаву ад небяспечных ворагаў. Памёр 17 чэрвеня 1501.
Літаратура [правіць]
- Fr. Czerny, «Panowanie Jana Olbrachta i Aleksandra Jagiellończyków» (Краков, 1871);
- J. Caro, «Geschichte Polens» (т. V; есть польский перевод).
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны |
Ягайла (Уладзіслаў II) — Уладзіслаў III Варнскі — Казімір IV Ягелон — Ян I Ольбрахт — Аляксандр Ягелон — Жыгімонт I Стары — Жыгімонт II Аўгуст |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |
