Ерыхонка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ерыхонка вялікага князя Міхаіла Фёдаравіча, 1621
Ерыхонка партугальскага ўзору і кіраса, якімі карысталіся англійцы ў сяр. 17 ст.

Ерыхонская шапка ці ерыхо́нка, юргенская шапка: тып шлема, які вылучаўся ў Сярэднявеччы на землях Русі, потым у Расіі.

У літаратуры назву ерыхонкі часам атрымліваюць таксама заходнееўрапейскія, канструкцыйна падобныя ўзоры шлемаў, а таксама шлемы, тыпалагічна падобныя да капаліна (жалезнай шапкі)[1].

Канструкцыйна тып падобны да мангольскага шышака з адносна невысокім звонам, завершаным шышкай, з далучанымі да звона патыліцай, шчокамі і брылём з наноснікам. Ерыхонкі лічыліся шлемамі ваеначальнікаў і валадароў, а таму часта ўпрыгожваліся каштоўнымі камянямі і металамі. Танным варыянтам ерыхонкі на Русі і ў Расіі была г.зв. мядзяная шапка.[2]

Зноскі

  1. Напрыклад, у БелСЭ, Т.4, на ілюстрацыі да арт. "Засцерагальнае ўзбраенне".
  2. Вінклер, С.278 – 280.

Літ.:
  • П. П. фон Винклер. Оружие. — М. : [Наука], 1992. — [СПб. : Изд-во Ефрона, 1894]. ISBN 5-8444-0010-0