Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург
| Еўзель Гаўрыілавіч Гінцбург Іосіф Габрыэлавіч Гінцбург |
|
| Барон, фінансіст | |
| Дата нараджэння: | 1812 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | 1878 |
| Месца смерці: | |
Еўзель Гаўрылавіч Гінцбург (Восіп Гаўрылавіч Гінцбург) (1812, Віцебск–12 студзеня 1878, Парыж) — расійскі філантроп, фінансіст, барон. Заснавальнік баронскага роду Гінцбургаў.
Біяграфія[правіць]
Сын равіна. Атрымаў традыцыйнае яўрэйскае выхаванне. Займаўся віннымі водкупамі ў Бесарабскай, Кіеўскай і Валынскай губернях. Падчас Крымскай вайны трымаў вінны водкуп у абложаным Севастопалі. У 1859 заснаваў у Санкт-Пецярбургу адзін з найбуйных у Расіі банкаў, які занёс значны ўнёсак у развіццё крэдытнага фінансавання ў Расіі. Субсідаваў будаўніцтва чыгунак, здабычу золата на Урале, Алтаі і ў Забайкаллі.
На яго ініцыятыву царскі ўрад дазволіў пабудаваць першую сінагогу ў Пецярбургу (Вялікую Харальную Сінагогу), яўрэйскую абшчыну якой ён узначальваў. У 1863 заснаваў Таварыства для распаўсюджвання асветы паміж яўрэямі ў Расіі і амаль цалкам яго субсідаваў.
У 2 жніўня 1874, услед за сваім сынам Гарацыем, атрымаў ад вялікага герцага Гесэн-Дармштацкага баронскі тытул; 19 красавіка 1875 Аляксандр II дазволіў карыстанне гэтым тытулам у Расіі.