Жазеф Вільнёў дэ Жанці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жазеф Вільнёў дэ Жанці
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1868(1868-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 1944(1944-06-07) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці энтамолаг, урач
Навуковая сфера дыптэралогія[d]
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жазэф Вільнёў дэ Жанці (фр.: Joseph Villeneuve de Janti; 21 чэрвеня 1868 — 7 чэрвеня 1944) — французскі энтамолаг, спецыялізаваўся на двукрылых (дыптэролаг).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член Энтамалагічнага таварыства Францыі  (руск.). Працаваў у Інстытуце Пастэра і Нацыянальным музеі натуральнай гісторыі ў Парыжы. Меў шэраг дзяржаўных узнагарод[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апісаў мноства таксонаў, унёс істотны ўклад у медыцынскую энтамалогію  (руск.). Спецыялізаваўся на сістэматыцы некалькіх сямействаў двукрылых, у тым ліку таксонаў Мясныя мухі (Calliphoridae), Шэрыя мясныя мухі (Sarcophagidae), Тахіны (Tachinidae) і Rhinophoridae.

Зноскі

  1. Pape T.. Joseph Villeneuve de Janti (1868-1944)(недаступная спасылка). World of Flesh Flies. www.zmuc.dk (2 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 12 красавіка 2019.
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Villeneuve».

Joseph Villeneuve de Janti на Віківідах
Старонка на Віківідах