Жулі Дэпардзьё
| Жулі Дэпардзьё Julie Depardieu |
|
|
Берлін, 2007 год |
|
| Імя пры нараджэнні: | Жулі Дэпардзьё |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 18 чэрвеня 1973 (39 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Парыж, Францыя |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | кінаактрыса |
| Кар'ера: | 1994 — па цяперашні час |
| IMDb: | ID 0220017 |
Жулі Дэпардзьё (фр.: Julie Depardieu; 18 чэрвеня 1973) — французская кінаактрыса, дачка знакамітага акцёра Жэрара Дэпардзьё.
Біяграфія [правіць]
Жулі Дэпардзье нарадзілася ў сям'і акцёраў Жэрара і Элізабет Дэпардзьё 18 чэрвеня 1973 г. Перад тым як канчаткова выбраць для сябе акцёрскую сцяжыну, Жулі Дэпардзье спачатку вывучала філасофію. У 1994 годзе Жулі знялася ў маленькай ролі разам са сваім знакамітым бацькам у карціне «Палкоўнік Шабер» ("Le colonel Chabert"), а затым у Жазе Даян ў фільме «Машына» («La machine»). Сустрэча з рэжысёрам была для Жулі лёсавызначальнай, і актрыса знялася ў Даян яшчэ ў некалькіх тэлевізійных карцінах, сярод якіх - знакамітая тэлеверсія «Графа Монтэ-Крыста» («Comte de Monte-Christo») з Жэрарам Дэпардзьё.
У тым жа 1998 годзе адбыўся дэбют Жулі Дэпардзьё на вялікім экране ў фільме «Паўночны экзамен» («L'examen de minuit»). Гэта была складаная праца ў псіхалагічным матэрыяле, пасля якой на таленавітую актрысу пасыпаліся прапановы рэжысёраў. У 1998 годзе яна запісала музычны дыск «Adieu Camille» разам з папулярным французскім спеваком Маркам Лавуанам.
Пасля першага гучнага поспеху на вялікім экране Жулі знялася ў фільме «Кахай мяне» («Love me») з Джоні Халідэем і Сандрын Кімберлі. З 2000 па 2005 яна шмат працавала ў тэлепраектах, і зноў сустрэлася са сваёй хроснай маці ў кіно - Жазе Даян, якая зняла Дэпардзьё разам з братам Гіёмам у фільме «Заід, мелодыя помсты» («Zaïde, un petit air de vengeance ») у 2001 годзе.
У 2002 Жулі знялася ў фільме «Малая Лілі» разам з Людзівін Санье (Ludivine Sagnier) і атрымала сваю першую галоўную французскую кінаўзнагароду - «Сезар» за лепшую жаночую ролю другога плана.
Спасылкі [правіць]
- Жулі Дэпардзьё(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Жулі Дэпардзьё(фр.) на сайце «Французскія актрысы»
- Не гаварыць пра вайну, не бачыць зданяў. Пра фільм "Сямейная таямніца".
| Гэта пачатак артыкула пра акцёра або актрысу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |