Заліў Святога Лаўрэнція

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Заліў Святога Лаўрэнція

Заліў Святога Лаўрэнція (фр.: Golfe du Saint-Laurent; англ.: Gulf of Saint Lawrence) — самы буйны на Зямлі эстуарый, месца ўпадзення ракі Святога Лаўрэнція у Атлантычны акіян на ўсходнім беразе Паўночнай Амерыкі. Па памерах лічыцца напаўзамкнутым морам . Абмывае берагі Канады ў правінцыях Квебек, Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда, Ньюфаўндленд і Лабрадор.

Змест

[правіць] Геаграфія

На поўначы абмежаваны паўвостравам Лабрадор, на ўсходзе аддзелены ад акіяна востравам Ньюфаўндленд, на поўдні востравам Кейп-Брэтан і паўвостравам Новая Шатландыя, на захадзе — паўночнаамерыканскім мацерыком.

[правіць] Гідраграфія

Плошча заліва каля 263 тыс. км². Глыбіня да 572 м.

З акіянам заліў злучаюць пралівы:

  • Кансо на поўдні, паміж востравам Кейп-Брэтан і паўвостравам Новая Шатландыя
  • Кабата на паўднёвым усходзе, паміж востравам Ньюфаўндленд і востравам Кейп-Брэтан
  • Бел-Айл (Лабрадорскі) на паўночным усходзе, паміж паўвостравам Лабрадор і востравам Ньюфаўндленд.

У заліў упадае рака Святога Лаўрэнція.

У акваторыі размешчаны:

Плыні ўтвараюць цыкланальны кругазварот. Сярэдняя тэмпература вады ўзімку ніжэй −1 °C, улетку да 15 °C. * Салёнасць у паўночна-усходняй частцы да 32 праміле, у заходняй 12-15 праміле.

  • На глыбіні 100 м тэмпература ніжэй О °С, салёнасць 32-33 праміле
  • У дна тэмпература 5 °C, салёнасць каля 35 праміле

Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2 м. Са снежня па май пакрыты лёдам. Сустракаюцца айсбергі.

Глыбіні ў заліве, добра бачны дновы канал

На дне заліва плынь ракі Святога Лаўрэнція прамыла канал, які дасягае ўсходняй мяжы шэльфа. За апошняе стагоддзе (20-е стагоддзе) з прычыны дзейнасці чалавецтва вада, якая перамяшчаецца па гэтым канале, цалкам страціла раствораны кісларод, што прывяло да значных змен доннай біёты.

[правіць] Клімат

Клімат мусонны. У зімовы перыяд галоўным чынам назіраюцца халодныя паўночна-заходнія вятры, улетку — цёплыя паўднёва-заходнія. Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −10 °C, у жніўні 15 °C.

[правіць] Гаспадарчая дзейнасць

Акваторыя заліва — месца актыўнага суднаходства. Шэльф, які таксама далёка выходзіць у Атлантычны акіян, інтэнсіўна эксплуатуецца ў рыбнай здабычы (пікша, марскі акунь, палтус, камбала, селядзец і інш.) і ў нафтаздабычы.

Порты:

[правіць] Экалогія

Частка берага заліва, астравы Святога Паўла і Кейп-Брэтан — ахоўваюцца Канадскай берагавой аховай прыродная тэрыторыя. Шэраг дробных астравоў у заліве — месца сезонных міграцый розных птушак, ахоўваюцца Канадскай службай дзікай прыроды. На берагах заліва размешчана некалькі нацыянальных паркаў Канады:

Каля мыса Гаспэ ў паўднёва-усходняй частцы правінцыі Квебек у Фарылоне знаходзіцца правінцыйны парк Гаспезі.

Заліў Святога Лаўрэнція складаецца з трох асобных экасістэм[1]:

  • Шэльф Норт-Галф (англ. North Gulf Shelf)[2] — мелкаводная паўночная частка заліва.
  • (англ. Magdalen Shallows)[3] — мелкаводная паўднёвая частка заліва (даслоўны пераклад — «Плыткаводдзе Магдален», па назве невялікіх астравоў у заліве).
  • Лаўрэнційскі канал (англ. Laurentian Channel)[4] — глыбакаводная цэнтральная частка заліва.

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Canada’s Atlantic Marine Environment
  2. National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. North Gulf Shelf
  3. National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Magdalen Shallows
  4. National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Laurentian Channel
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах