Земгалы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Земгалы (рус.: земигола) — усходнябалцкае племя, што жыло ў парэччы Ліелупе (цяпер сярэдняя частка Латвіі), блізкае моваю да латгалаў. У 11 — пач. 13 ст. знаходзіліся на стадыі разлажэння племяннога ладу і фарміравання феадальных адносін. Займаліся ў асноўным ральным земляробствам. У 13 ст. змагаліся супраць нямецкай агрэсіі, але да 1290 трапілі пад уладу Лівонскага ордэна. Зліўшыся з іншымі ўсходнябалцкімі плямёнамі ў ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, з'яўляюцца продкамі сучасных латышоў.