Літоўцы
| Літоўцы (Lietuviai) |
|
|---|---|
| Агульная колькасць | 3003000 |
| Рэгіёны пражывання |
|
| Мова | літоўская |
| Рэлігія | хрысціянства |
| Блізкія этнічныя групы | латышы |
Літоўцы (саманазва літ.: lietuviai, ад. л. літ.: lietuvis) — еўрапейскі народ. Агульная колькасць - 3003 чал.[1]
Засяляюць галоўным чынам Літву (3 807 293 на 5 красавіка 2001 г.); значная колькасць літоўцаў пражывае ў ЗША (каля 37 000 чал.), Вялікабрытаніі, Ірландыі, Бразіліі, Канадзе, Расіі (толькі ў Калінінградскай вобласці — каля 25 тыс. літоўцаў).
Карыстаюцца літоўскай мовай. Веруючыя літоўцы пераважна каталікі.
З V—VI ст. нашай эры два літоўскіх субэтнаса (аўкштайты і жамойты) засялялі амаль усю Сярэднелітоўскую нізіну і прылеглую частку тэрыторыі Балтыйскай грады. З VII па XIII ст. у склад літоўскай народнасці, апроч ўласна літоўцаў, увайшлі значная частка яцвягаў, нашчадкі носьбітаў Культуры грунтавых магільнікаў Жамойцкага ўзвышша, паўднёвая частка селаў, земгалаў і куршаў, а таксама нейкія часткі скалваў і іншых прусаў і некаторых інш. балцкіх плямёнаў.
Асноўнымі моўнымі групамі літоўцаў на працягу некалькіх стагоддзяў былі аўкштайты, жамойты, дзукі і інш..
Зноскі
| Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі | |
|---|---|