Латышы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Латышы (latvieši) |
|
|---|---|
| Агульная колькасць | 1 423 тыс. |
| Рэгіёны пражывання | Латвія |
| Мова | латышская |
| Рэлігія | хрысціянства |
| Блізкія этнічныя групы | літоўцы |
Латышы́ (лат.: latvieši) — балтыйскі народ, складае 60% насельніцтва Латвіі. Асноўная мова — латышская балтыйскай групы індаеўрапейскай сям'і. Вернікі латышы — пераважна лютэране, ёсць таксама каталікі і праваслаўныя. Агульная колькасць - 1 423 000 чал., у тым ліку ў Латвіі - 1 326 000 чал.[1]
Паходзяць ад латгалаў — старажытнабалцкай народнасці (адкуль і саманазва — латвіешы), а таксама іншых балцкіх плямён (куршаў, селаў, земгалаў). З XIII ст. латышы знаходзіліся пад нямецкім валадарствам, затым пад швецкім, а з 1795 сталі часткай Расійскай Імперыі. Латышская народнасць склалася да XVII ст; пратэстантызм распаўсюдзіўся ў XVI стагоддзі (не прыжыўся ён толькі ў Латгаліі.
Зноскі
| Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі | |
|---|---|
