Зоркаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зоркаўка
별꽃.JPG
Stellaria media.
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stellaria L. 1753, Sp. Pl.:421

Сінонімы
Alsine L. 1753
Larbrea A.St.-Hil. 1815
Leucostemma Benth. ex G.Don 1831
Tytthostemma Nevski 1937
Mesostemma Vved. 1941
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   20163
NCBI   13273
EOL   53230
GRIN   g:11505
IPNI   156193-3

Зоркаўка (Stellaria, ад лац.: stella — зорка) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковыя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя расліны з паўзучымі падземнымі пабегамі або без іх; сцёблы звычайна голыя, рэдка валасістыя, чатырохгранныя; лісце звычайна ўсё або амаль усё сядзячае або амаль сядзячае лінейна-ланцэтнае або яйцападобнае. Кветкі, двухполыя, 5-, рэдка 4-членныя, звычайна белыя, актынаморфныя, да 20 мм у дыяметры, у дыхазіяльных, паўпарасонікавых суквеццях або адзінкавыя ў пазухах лісця. Плод — каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Каля 120 відаў. На Беларусі 10 відаў: зоркаўка багнавая, зоркаўка балотная, зоркаўка доўгалістая, зоркаўка дуброўная, зоркаўка злакавая, зоркаўка ланцэтападобная, зоркаўка незаўважная, зоркаўка сярэдняя, зоркаўка тупачашачкавая. Растуць у лясах, на лугах, балотах, у хмызняках, на палях, агародах і інш.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, кармавыя, харчовыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды пустазелле, ёсць ядавітыя.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зоркаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2