Кабея лазячая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кабея лазячая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cobaea scandens Cav. (1791)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  55380
EOL  6359727
GRIN  t:10972
IPNI  61922-2
TPL  kew-2729046

Кабе́я лазячая[3] (Cobaea scandens) — від кветкавых раслін роду Кабея (Cobaea) сямейства Сінюхавыя (Polemoniaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая паўкустовая расліна з учэпістым або павойным сцяблом даўжынёй да 4 м. Лісце перыста-складанае, заканчваецца вусікам для прымацавання да апоры. Кветкі светла- ці цёмна-фіялетавыя, званочкавыя, дыяметрам да 6—8 см, з доўгімі тычынкамі і песцікам. Плод — каробачка.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма — трапічныя раёны Паўночнай Амерыкі (Мексіка)[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, трапічных раёнаў Азіі (Філіпіны), Новай Зеландыі[4].

Сонцалюбівая і цеплалюбная. Размнажаецца насеннем і парасткамі. Ва ўмовах Беларусі цвіце з канца ліпеня да замаразкаў. Прыдатная для дэкарыравання альтанак, верандаў, балконаў, агароджаў на сонечным баку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кобея лазящая — Cobaea scandens: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)