Дыяклетыян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыяклетыян
лац.: Gaius Aurelius Valerius Diocletianus Augustus
51-ы рымскі імператар
20 лістапада 284 — 1 мая 305
Папярэднік Марк Аўрэлій Карын
Пераемнік Канстанцый I Хлор
Консул, Старажытны Рым
283 — 283
domesticus[d]
з 282
Dux[d]
з невядома

Нараджэнне не раней за 22 снежня 242 і не пазней за 22 снежня 245
Смерць не раней за 3 снежня 311 і не пазней за 3 снежня 316 ці 313[2][3]
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні стар.-грэч.: Gaius Valerius Diocles
Маці Dioclea[d]
Жонка Прыска[d]
Дзеці Галерыя Валерыя[d], Галерый і Максіміян
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык, cavalry officer, манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыяклетыян — Гай Аўрэлій Валерый (лац.: Gaius Aurelius Valerius Diocletianus), рымскі імператар, які правіў з 284 па 305 г. н.э. Імя Дыёкл атрымаў ад назвы свайго роднага горада Дыяклеі ў Далмацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дыяклетыян паходзіў з простай сям’і. Пачаў службу шарагоўцам і служыў пры імператарах Аўрэліяне і Пробе. Хутка дасягнуў высокага становішча ў войску, быў прызначаны намеснікам у Мізіі. Суправаджаў імператара Кара на вайну з персамі. Калі ж Кар памёр, а яго слабыя сыны не маглі супрацьстаяць дамаганням Апра, кіраўніка целаахоўнікаў, і войска 17 верасня 284 г. абвясціла ў Халкедоне Дыяклетыяна імператарам. Апра ён забіў уласнаручна. Калі ён перамог сваіх ворагаў і супернікаў, Д. прыняў Максіміяна таварышам па кіраванню імперыяй. У 286 г. Д. прызначыў яго аўгустам для абароны заходніх межаў імперыі, а сам на ўсходзе вымусіў персаў абвясціць мір.

У 296 г. імператары прынялі яшчэ двух суправіцеляў, Галерыя і Канстанцыя, прычым Дыяклетыян, дзякуючы сваёй разумовай перавазе, захаваў лідарскія пазіцыі. Для святкавання 20-годдзя свайго кіравання імперыяй Дыяклетыян адправіўся ў Рым, але з-за скупасці выклікаў незадаволенасць народу, таму паспешліва пакінуў гэты горад, які ніколі не быў яму па сэрцу, каб вярнуцца ў сваю пастаянную рэзідэнцыю, горад Нікамедзія ў Малой Азіі.

Цяжкая хвароба, якая насцігла яго на шляху дадому, прывяла яго да выканання ўжо даўно задуманага жадання скласці ўладу. Дыяклетыян здзейсніў свой намер у Нікамедзіі 1 мая 305 г. і пакінуў уладу сваім старым суправіцелям і двум наноў прызначаным імператарам, пасля чаго выехаў на радзіму — у Далмацыю. Пасля ён безагаворачна адхіліў прапанову зноў заняць імператарскую пасаду. Памёр у 313 г.

Сістэма дзяржаўнага кіравання, у якой некалькі падпарадкаваных адзін аднаму кіраўнікоў займалі пасады імператараў, аказалася зручнай толькі пры кіраванні самога Дыяклетыяна і пала перад прагнасцю да славы і талентам Канстанцыя. Дыяклетыян падзяліў імперыю на 12 дыяцэзаў, быў вядома як ганіцель хрысціян.

Зноскі