Каменяломнік балотны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каменяломнік балотны
Skaftafell - Gelbe Blüten.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Saxifraga hirculus L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24228
NCBI   159962
EOL   583361
GRIN   t:453215
IPNI   228461-2
TPL   kew-2583517

Каменяломнік балотны[3] (Saxifraga hirculus) — від травяністых раслін роду каменяломнік (Saxifraga) сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Saxifraga hirculus Sturm58.jpg
Каменяломнік балотны. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом (адзіночнае або іх некалькі) вышынёй 10-15 (20) см і доўгімі аблісцелымі паўзучымі парасткамі, зрэдку ўтварае невялікія дзярнінкі. Сцябло ў верхняй частцы апушанае адтапыранымі рыжаватымі валаскамі, тонкае, далікатнае[3]. Лісце светла-зялёныя, вузкія, хвосцікі ніжніх лістоў, як і верхняя частка сцябла, пакрытыя валасінкамі ржавага колеру. Кветкі маюць 5 ярка-жоўтых вузкіх пялёсткаў і дасягаюць 1 см у дыяметры. Пасля цвіцення утвараецца прадаўгаватая 2-гнёздавая каробачка з насеннем[3].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Цыркумпалярны арктаальпійскі рэліктавы від. Пашырэнне: Еўразія (арктычная і субарктычная зоны Еўропы і Сібіры, заходнія і паўночна-заходнія раёны лясной зоны), Паўночная Амерыка (арктычныя і горныя раёны). Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах на паўднёвай мяжы арэала. Месцы росту: пераходныя асаковыя і асакова-гіпнавыя балоты, забалочаныя бярозавыя і саснова-бярозавыя лясы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў ліпені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажаецца насеннем.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Губанов И. А. и др. 715. Saxifraga hirculus L. — Камнеломка болотная, или Царские очи // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3 т. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл., 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 351. — ISBN 9-87317-128-9
  • Кудряшова Г. Л. Saxifraga hirculus L. — Камнеломка болотная, Царские очи // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Изд-во СПХФА, 2001. — Т. X. — С. 290. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9
  • Лозина-Лозинская А. С. Saxifraga hirculus L. — Камнеломка болотная // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 160—161. — 540 + XIX с. — 5200 экз.
  • Малышев Л. И. Saxifraga hirculus L. — Камнеломка козлик // Флора Сибири. Т. 7: Berberidaceae — Grossulariaceae / Сост. Г. А. Пешкова и др.: В 14 т. — Новосибирск: ВО Наука; Сиб. издат. фирма, 1994. — Т. 7. — С. 182. — 312 с. — 1200 экз. — ISBN 5-02-030578-2
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)