Канстытуцыя Аўстраліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўстралія
Coat of Arms of Australia.svg
Гэта табліца прысвечана тэме:
Палітыка і ўрад
Аўстраліі

Выканаўчая ўлада
Манарх (Елізавета II)
Генерал-губернатар (Квенцін Брайс)
Прэм'ер-міністр (Тоні Эбат)
Кабінет
Выканаўчы савет

Заканадаўчая ўлада
Парламент
   • Сенат
   • Палата прадстаўнікоў
   • Лідар апазіцыі (Малкалм Тарнбал)
Выбары
   • Выбарчая сістэма
   • Выбарчыя акругі
   • Выбары, якія прайшоў
   • Выбары, якія маюць быць

Судовая ўлада
Вярхоўны суд
Судовая сістэма
Канстытуцыя


Выканаўчая ўлада
Губернатары
Прэм'ер-міністры

Заканадаўчая ўлада
Парламенты
Выбарчыя сістэмы
   • АСТ · НПУ · ПТ · КЛД · ПА ·
     ТАС · ВІК · ЗА



Зялёныя · Лейбарысцкая · Аграрная ліберальная партыя · Сям'я перш за ўсё · Ліберальная · Нацыянальная


Канстытуцыя Аўстраліі (англ.: Constitution of Australia) — асноўны закон Аўстраліі, паводле якога ўрад Саюза ажыццяўляе кіраванне дзяржавай. Канстытуцыя Аўстраліі складаецца з некалькі дакументаў. Найбольш важным з'яўляецца Канстытуцыя Аўстралійскага Саюза. Канстытуцыя была ўхвалена на рэферэндумах, якія прайшлі ў краіне ў 18981900 жыхарамі аўстралійскіх калоній, і замацавана Канстытуцыйным Актам Аўстралійскага Саюза 1990 года, які з'яўляўся афіцыйным Актам Парламента Вялікабрытаніі.

Каралеўскае адабрэнне было падпісана каралевай Вікторыяй 9 ліпеня 1900 года, пасля чаго канстытуцыя набыла сілу закона. На тэрыторыі Аўстраліі канстытуцыя набыла сілу з 1 студзеня 1901 года. Нягледзячы на тое, што першапачаткова канстытуцыя замацоўвала шырокія правы за Парламентам Вялікабрытаніі, у наш час Аўстралія з'яўляецца незалежнай дзяржавай і парламент Вялікабрытаніі не мае права змяніць Канстытуцыю. Змены могуць быць зроблены толькі пасля рэферэндума, праведзенага на тэрыторыі Аўстраліі. Пісьмовы патэнт, які выдаецца каронай на зацвярджэнне Аўстралійскіх міністраў, таксама з'яўляецца часткай Канстытуцыі.

Акрамя таго, некаторыя дадатковыя акты і дакументы маюць канстытуцыйнае значэнне на тэрыторыі Аўстраліі. Сярод гэтых дакументаў — Вестмінстэрскі статут 1931, у яго рэдакцыі прынятай на тэрыторыях усіх краін Садружнасці, вядомай як Вестмінстэрскі статут у рэдакцыі 1942 года, а таксама Аўстралійскі Акт 1986 года, які быў ухвалены Парламентамі ўсіх Аўстралійскіх штатаў, аўстралійскім федэральным парламентам і Парламентам Вялікабрытаніі. Усе гэтыя акты, аб'яднаныя разам, працуюць галоўным чынам для забеспячэння незалежнасці Аўстраліі і абмежаванні ўплыву на яе жыццё і палітыку з боку палітычных інстытутаў Вялікабрытаніі. Нягледзячы на тое, што Елізавета II з'яўляецца адначасова каралевай Вялікабрытаніі і Аўстраліі, яе ўлада і ўплыў ажыццяўляецца зусім па-рознаму на тэрыторыі дзвюх краін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя Аўстраліі 1900, рэдакцыя 1988, рус

В.А. ВІНАГРАДАЎ Асновы канстытуцыйнага ладу Аўстраліі