Капліца Узвышэння Святога Крыжа (Кіякова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капліца
Капліца Узвышэння Святога Крыжа
55°00′14″ пн. ш. 27°31′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кіякова
Канфесія Каталіцтва
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Докшыцкі
Тып будынка капліца
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы 1907 год
Стан дзейнічае
Map

Капліца Узвышэння Святога Крыжа[1] — мураваная каталіцкая капліца ў вёсцы Кіякова Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Капліца прыпісана да парафія Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1907 годзе Кіякоўскія пабудавалі каля сядзібы капліцу. Пад капліцай знаходзіўся сямейны склеп сям’і Кіякоўскіх. Сярод сямі пахаваных — Марыя Кіякоўская з Ябланоўскіх (1876—1906), жонка Багдана, апошняга ўладальніка ад другой сядзібы Кіякоўскіх (належала Эдмунду).

У 1914 годзе на тры дні ў годзе быў атрыманы дазвол на адпраўленне святой Імшы. У 1930-я гады ксёндзам быў Рышард Вэрбэл.

На самым пачатку Другой сусветнай вайны польскія войска ўсталявалі на даху капліцы кулямёт, калі абараняліся ад наступаючай Чырвонай Арміі. Сцены капліцы былі пасечаны кулямі, былі разбітыя вокна[2].

У савецкі час капліца дзейнічала да 1948 гада, апошнім ксёндзам быў Пётр Парташэвіч.

У 1991 годзе была вернута вернікам. Пасля адноўленя ў ёй праводзяцца богаслужэнні.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў стылі неакласіцызму. Вырашана прамавугольным у плане вертыкальна выцягнутым аб’ёмам, узнятым на высокі цокаль і накрытым двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам з люкарнай па цэнтры, крапаваны пілястрамі, на галоўным фасадзе над лучковым дзвярным праёмам размешчана акно, да тэрасы вядуць бакавыя лесвіцы. Пад тэрасай зроблены ўваход у крыпту. Памяшканне перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]