Каралеўства Абедзвюх Сіцылій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
італ.: Regno delle Due Sicilie
сіц.: Regnu dî Dui Sicili
неап.: Regno d'e Ddoje Sicilie

абсалютная манархія
Flag of the Kingdom of Naples.svg
 
Bandiera del Regno di Sicilia 4.svg
1816 – 1861


Flag of Italy (1861-1946) crowned.svg
Flag of the Kingdom of the Two Sicilies (1816).svg Great Royal Coat of Arms of theTwo Sicilies.svg
Сцяг Герб
Ita-sicilies.png
Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Сталіца Неапаль
Мова італьянская, сіцылійская, неапалітанская
Рэлігія каталіцтва
Валюта піястра Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Плошча 111 900 км²
Насельніцтва 8 703 000 чал. (1860)
Форма кіравання манархія
Дынастыя Бурбоны
Гісторыя
 - 12 снежня 1816 Заснавана
 - 12 лютага 1860 Скасавана

Каралеўства Абедзвюх Сіцылій (італ.: Regno delle Due Sicilie, сіц.: Regnu dî Dui Sicili, неап.: Regno d'e Ddoje Sicilie) — дзяржава ў Паўднёвай Італіі, якая існавала ў перыяд 1816—1861 гадоў і была створана пры аб'яднанні Неапалітанскага і Сіцылійскага каралеўстваў. Было самай вялікай па тэрыторыі з дзяржаў Апенінскага паўвострава. Назва «Неапалітанскае каралеўства» па-ранейшаму нярэдка неафіцыйна ўжывалася і да аб'яднанага Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. Сталіцай краіны быў Неапаль, кіруючай дынастыяй — Неапалітанскія Бурбоны. У выніку Рысарджымента каралеўства ўвайшло ў склад Італіі.

Пасля аб'яднання Італіі ў канцы XIX стагоддзя тэрыторыя былога Каралеўства Абедзвюх Сіцылій працягвала захоўваць пэўную своеасаблівасць у эканамічных, сацыяльных, культурных і моўных аспектах і атрымала агульную назву Паўднёвая Італія, якая і да цяперашняга часу ў значнай ступені асацыюецца з нізкім узроўнем развіцця, аграрным укладам жыцця, засіллем каморы і мафіі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Дзве Сіцыліі» паходзіць ад падзелу сярэднявечнага Сіцылійскага каралеўства, якому да 1285 года належалі Сіцылія і Мецаджорна. У выніку вайны Сіцылійскай вячэрні сіцылійскі кароль страціў сам востраў Сіцылію на карысць Арагона. Нягледзячы на тое, што яму засталася толькі паўастраўная частка, названая Неапалітанскім каралеўствам, ён захаваў за сабой тытул «караля Сіцыліі». Гэтак жа сябе тытулавалі арагонскія кіраўнікі Сіцыліі, таксама завучы астраўную частку Сіцылійскім каралеўствам. Такім чынам узніклі «дзве Сіцыліі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кіраванне Фердынанда I[правіць | правіць зыходнік]

Рашэннем Венскага кангрэса Неапаль — пасля паражэння, панесенага каралём Неапаля Іаахімам Мюратам пры Таленціна (2 мая 1815 года), быў вернуты каралю Неапаля Фердынанду IV. Фердынанд IV пасля вяртання ў Неапаль аб'яднаў свае ўладанні ў Італіі і прыняў тытул караля Абедзвюх Сіцылій пад імем Фердынанд I.

Свабодныя ўстановы, уведзеныя ў 1812 годзе на востраве Сіцылія, па патрабаванні Англіі былі знішчаны. Тайным дагаворам з Аўстрыяй1815 годзе) Фердынанд абавязаўся не ўводзіць канстытуцыі і не дапушчаць устаноў больш ліберальных, чым установы Ламбардыі. Гультаяваты, няздольны кароль ўнёс мала змен ва ўстановы, якія захаваліся з часоў французскага панавання, і з цягам часу яны прыйшлі ў заняпад. Адміністрацыя была слабая і не магла ў дастатковай ступені забяспечыць грамадскі парадак; ва ўсіх правінцыях стала квітнець разбойніцтва. Усеагульная незадаволенасць падтрымлівалася тайным таварыствам карбанарыяў і пракралася ў армію.

Калі ў 1820 годзе была атрымана вестка пра падзеі ў Іспаніі, рэвалюцыйны рух успыхнуў і ў Неапалі. Двор адмовіўся ад усякай думкі пра супраціўленне. Кароль прызначыў свайго сына Францыска паўнамоцным сваім намеснікам; апошні перадаў галоўнае начальства над арміяй ліберальнаму генералу Пепэ і пабяцаў увесці іспанскую канстытуцыю, якой урачыста прысягнуўся і кароль (13 ліпеня).

Тым часам у Сіцыліі ўведзена была не іспанская, а ўласная канстытуцыя 1812 года; у Палерма 18 ліпеня быў заснаваны часовы ўрад, які абвясціў толькі асабістую унію з Неапалем; але неўзабаве неапалітанскія войскі зноў скарылі востраў і 5 кастрычніка ўзялі Палерма.

Тым часам у Лайбаху адбыўся кангрэс дзяржаў, на якім прысутнічаў Фердынанд, які адрокся ад канстытуцыі, якой прысягнуўся. Аўстрыя, Прусія і Расія вырашылі ўмяшацца ў справы каралеўства Абедзвюх Сіцылій. Неапалітанскія войскі пасля невялікай бітвы пры Пеці (7 сакавіка) былі рассеяны аўстрыйскім карным корпусам; 24 сакавіка аўстрыйцы ўвайшлі ў Неапаль, дзе, як і на востраве Сіцылія, быў адноўлены з няўмольнай жорсткасцю і крывавымі ахвярамі стары парадак.

Кіраванне Францыска I і Фердынанда II[правіць | правіць зыходнік]

Сын Фердынанда, Францыск (1825—1830), заставаўся верным сістэме свайго бацькі. У сваю чаргу яго сын, Фердынанд II (1830—1859), спачатку ўвёў некаторыя карысныя рэформы, якія, напрыклад, прывялі ў цудоўны стан фінансы дзяржавы, але з прычыны таго, што ён гвалтоўна душыў усякія свабодныя памкненні, то дастаткова было знешняй нагоды, каб ізноў выклікаць унутраную барацьбу. Такой нагодай паслужылі рэформы, часткай ажыцёўленыя, часткай абяцаныя Папам Піем IX у 1847 годзе; асабліва ў Сіцыліі яны выклікалі такую ўзрушанасць, што ўжо ў студзені 1848 года там успыхнула паўстанне. 10 лютага таго ж года Фердынанд дараваў ёй канстытуцыю, але 13 красавіка Сіцылія абвясціла дынастыю Бурбонаў зрынутай і абрала каралём герцага генуэзскага Фердынанда Савойскага, сына сардзінскага караля Карла-Альберта. Тым часам неапалітанскія войскі замацаваліся ва ўсходняй частцы вострава, і, калі перамовы, праведзеныя падчас перамір'я, заключанага па патрабаванні Францыі і Англіі, не ўвянчаліся поспехам, яны ў красавіку аднавілі ваенныя дзеянні і 15 мая занялі Палерма, што было раўнасільна заваяванню ўсяго вострава.

Сцяг каралеўства у 1848-1849 гг.

У Неапалі 15 мая адбылося паўстанне буржуазіі, але яно было падушана швейцарскай гвардыяй, якая знайшла падтрымку ў фанатычнай, распушчанай чэрні. 13 лютага 1849 года парламент быў распушчаны, канстытуцыя фактычна адменена. Рэакцыя ў Неапалі і Сіцыліі прыняла больш суровы характар, чым дзе б там ні было; 22 тысячы чалавек падвергліся пакаранню за палітычныя злачынствы; сваіх ліберальных міністраў кароль саслаў на галеры.

Улада Фердынанда звялася ў ваенны дэспатызм; у той жа час тайныя рэвалюцыйныя таварыствы падточвалі асновы дзяржавы. Прапановы Англіі і Францыі былі Фердынандам рэзка адхілены, з прычыны чаго заходнія дзяржавы адклікалі сваіх прадстаўнікоў з Неапаля (кастрычнік 1856 года). Спробы да паўстання ў 1856 і 1857 гадах не ўвянчаліся поспехам. Кароль баяўся заставацца ў Неапалі і выдаліўся ў замак Казерта, дзе атачыў сябе шматлікімі ахоўнымі войскамі.

Рысарджымента[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг каралеўства з 1860

Пасля смерці Фердынанда 22 мая 1859 года на прастол узыйшоў яго юны, аднабакова выгадаваны і нявопытны сын Францыск II, які насуперак усім старанням рускага і французскага паслоў ухіліўся ад пагаднення з Сардзініяй у інтарэсах аб'яднання Італіі. 11 мая 1860 года Гарыбальдзі высадзіўся ў Марсале на востраве Сіцылія, а 6 чэрвеня Палерма было ў яго руках. Кароль утварыў ліберальнае міністэрства, выказаў гатовасць да амністыі і заключэнне саюза з Сардзініяй, аднавіў канстытуцыю 1848 года, але было ўжо позна. У жніўні Гарыбальдзі з'явіўся ў Калабрыі; 6 верасня кароль пакінуў Неапаль і з часткай арміі, якая засталася вернай яму, ў колькасці 40 000 чалавек адступіў за Вальтурна. 7 верасня Гарыбальдзі ўрачыста ўступіў у сталіцу каралеўства.

Услед за тым адбыўся плебісцыт, які пераважнай большасцю галасоў (1 732 000 галасоў супраць 11 000) выказаўся за злучэнне з Італіяй. Заваяванне каралеўства завяршылі сардзінскія войскі; заняўшы Капую (2 лістапада), яны аблажылі Гаэту, куды выдаліўся кароль, і, нягледзячы на мужную абарону, прымусілі яе да здачы (13 лютага 1861 года). Цытадэль Месіны трымалася да 12, Чывітэла-дэль-Тронта — да 20 сакавіка; пасля гэтага каралеўства Абедзвюх Сіцылій стала часткай каралеўства Італія.

Сям'я зрынутага караля, якая не рабіла ніякіх сур'ёзных спроб да вяртання сабе прастола, а ў асобе некаторых сваіх прадстаўнікоў нават прымірылася з новай Італіяй, перасялілася ў Рым.

Каралі Абедзвюх Сіцылій, 1816—1861[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons