Караль Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Баркоўскі
польск.: Karol Borkowski
лац.: Carolus Borkowski
Дата нараджэння 4 лістапада 1709(1709-11-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1776(1776-05-26) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці святар
Месца працы

Караль Баркоўскі (польск.: Karol Borkowski, лац.: Carolus Borkowski; 4 лістапада 1709, Плоцкае ваяводства — 26 мая 1776, Полацк) — езуіцкі святар і педагог.

У Вільні 9 жніўня 1725 г. уступіў у Таварыства Ісуса, а 13 сакавіка 1738 г. быў высвечаны на ксяндза. Прафесар маральнай тэалогіі ў Плоцку (1742—1743), прэфект школ у Драгічыне (1745—1746, 1748—1749) і Гродна (1746—1747). Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Плоцку (1750—1755), прафесар пазітыўнай тэалогіі ў Браневе (1756—1757), прафесар схаластычнай тэалогіі і кананічнага права ў Пінску (1757—1758), прэфект музычнай бурсы ў Слуцку (1767—1768). З 1768 г. і да часу скасавання папам Кліментам XIV Таварыства Ісуса (1773) — прэфект школ і прафесар маральнай тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме[1]. У 1774/1775 навучальным годзе (і, відавочна, да самай смерці) працягваў працаваць у Полацку[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.