Каралінскія астравы
| Каралінскія астравы Caroline Islands |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Найбуйнейшы востраў | востраў Панпеі |
| Агульная плошча | 1 190 км² |
| Краіны | |
| Насельніцтва (2000) | 126 075 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 105,945 чал./км² |
Каралінскія астравы (англ.: Caroline Islands, ісп.: Carolinas Islas; названы ад імя іспанскага караля Карла II) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, у Мікранезіі. Пасля здабыцця незалежнасці ад ЗША на астравах архіпелага ўтварылася дзве дзяржавы: Федэратыўныя Штаты Мікранезіі і Палаў.
Гісторыя [правіць]
Да моманту пачатку каланізацыі астравоў еўрапейцамі мясцовае насельніцтва знаходзілася на стадыі распаду першабытнаабшчыннага ладу. Грамадства дзяліліся на шэраг нераўнапраўных па свайму становішчу сацыяльных груп. На некаторых астраўных групах паўсталі буйныя тэрытарыяльныя аб'яднанні, хоць дзяржавы яшчэ створаны не былі.
Каралінскі астравы былі адкрытыя ў 1527 годзе іспанскім мараплаўцам Сааведра (па іншай версіі іх адкрыў разам з Маршалавымі ў 1526 Саласар).
Геаграфія [правіць]
Архіпелаг складаецца з 936 асобных або сабраных у групы вулканічных астравоў і атолаў, размешчаных паміж 1-10 ° з. ш. і 131-163 ° у. д. Плошча сушы каля 1320 км ². Буйныя групы і астравы: Палаў (а-вы Бабелтуап, 391 км ²), Яп (100 км ²) - заходняя група; астравы Сенявіна (востраў Панпеі, 334 км ²), Трук (100 км ²), Кусаіе (110 км ²) - усходняя група.
Усе буйныя астравы вулканічнага паходжання (вышыня да 791 м), акружаны каралавымі рыфамі. Астравы заходняй групы адносяцца да сістэмы астраўных дуг і адчуваюць павольны ўстойлівы ўздым; астравы ўсходняй групы сфарміраваны на акіянічным ложы. Радовішчы фасфатаў арганічнага паходжання. Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны. Ападкаў ад 2250 мм да 3000-4500 і 6000 мм (у гарах вострава Кусаіе) у год.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.52