Астравы Чуўк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чуўк
Chuuk
Map Chuuk Islands1.png
Каардынаты: Каардынаты: 7°26′00″ пн. ш. 151°51′00″ у. д. / 7.433333° пн. ш. 151.85° у. д. (G) (O) (Я)7°26′00″ пн. ш. 151°51′00″ у. д. / 7.433333° пн. ш. 151.85° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Агульная плошча 99,87 км²
Найвышэйшы пункт 443 м
Краіна Flag of the Federated States of Micronesia.svg Федэратыўныя Штаты Мікранезіі
Астравы Чуўк (Ціхі акіян)
Астравы Чуўк
Насельніцтва (2000) 40 465 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 405,177 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgЧуўк на Вікісховішчы 

Астравы Чуўк (англ.: Chuuk) - архіпелаг у складзе Каралінскіх астравоў. Да 1990 г. меў афіцыйную назву астравы Трук. Уваходзіць у склад дзяржавы Федэратыўныя Штаты Мікранезіі. Плошча сушы - 99,87 км², разам з лагунай - 2131,34 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы былі населены каля 2 тысячагоддзяў таму. Да прыходу еўрапейцаў тут жыў мікранезійскі народ чуўк. На яго мове назва астравоў значыла "гара".

У XVI ст. астравы былі адкрыты іспанцамі, аднак ніякіх захадаў да іх каланізацыі яны не рабілі да 1885 г., калі было абвешчана аб анэксіі Каралінскіх астравоў. У 1899 г. Чуўк былі пераўтвораны ў калонію Германіі, а ў 19141944 гг. заняты Японіяй. Пасля II Сусветнай вайны мандат ААН на кіраванне астравамі і ўсёй Мікранезіяй як падапечнай тэрыторыяй атрымалі ЗША.

У 1986 г. астравы ўвайшлі ў штат Чуўк у складзе Федэратыўных Штатаў Мікранезіі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне і фактычна ўяўляе сабой вялізарны атол, які ўключае 11 асноўных і 46 дробных астравоў. Плошча сушы - 99,87 км, разам з лагунай - 2131,34 км. Сталых наземных вадацёкаў амаль няма.

Клімат экватарыяльны. На працягу года сярэдняя тэмпература амаль не змяняецца і складае 30 - 31° С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 3561 мм.

Раслінны і жывёльны свет значна зменены чалавекам. Пераважаюць культурныя насаджэнні какосавай пальмы, хлебнага дрэва, бананаў і інш. Часткова захаваліся мангравыя лясы. Шмат марскіх птушак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва - 40465 чал., у асноўным чуўк. Жывуць таксама выхадцы з ЗША, Філіпін і іншых краін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]