Карнеол
| Карнеол | |
|---|---|
| Паліраваны карнеол | |
| Формула | SiO2 |
| Сінгонія | Трыганальная |
| Колер | Ружовы, карычнева-чырвоны |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Васковы |
| Празрыстасць | Прасвечвае ў тонкіх зрэзах |
| Цвёрдасць | 6,5 - 7 |
| Спайнасць | Адсутнічае |
| Злом | Няроўны, радзей - шкарлупісты |
| Шчыльнасць | 2,58 - 2,64 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1,530 - 1,539 |
Карнеол, або сердалік — мінерал, чырванавата-ружовая, жоўта-чырвоная ці аранжавая-чырвоная разнавіднасць халцэдона.
Назва мінерала звязана з афарбоўкай каменя (ад лац. Cornus - ягада кізіла), а 'сердалік' - ад грэчаскай назвы гэтага каменя σαρδόνυξ.
Змест |
Уласцівасці [правіць]
Асаблівасці афарбоўкі абумоўлены складам і характарам размеркавання прымешак, у якасці галоўнага хромафора выступае мінерал гематыт, які знаходзіцца ў карнеоле ў выглядзе тонкадысперсных раўнамерна распыленых мікрачасцін. Прасвечвае ў тонкіх сколах.
Фізіка-хімічныя ўласцівасці мінерала супадаюць з уласцівасцямі халцэдона.
Радовішчы [правіць]
У Індыі (Гуджарат) у ЗША (штат Мантана). Масіў Карадаг у Крыму. З Індыі паступаюць самыя прыгожыя гатункі каменя - пасля працяглага знаходжання на святле колер з карычняватага пераходзіць у густы аранжава-чырвоны.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.349.
Спасылкі [правіць]
- Карнеол у базе мінералаў(англ.)