Кароль Артур
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Артур як адзін з Дзевяці Годных, габелен, каля 1385
Кароль Артур — легендарны правіцель брытаў, які паспяхова ўзначальваў абарону супраць саксаў у пачатку 6 ст. Папулярнасць легендам аб Артуры надала «Гісторыя каралёў Брытаніі» Гальфрыда Манмаўцкага, напісаная ў 12 ст. Пачынаючы з гэтага часу кароль Артур трывала ўвайшоў у агульны еўрапейскі легендарыюм.
Гістарычны грунт легендаў застаецца прадметам спрэчак. Некаторыя навукоўцы лічыць, што брыцкі правадыр з такім іменем сапраўды існаваў. Але нават ў гэтым разе паведаміць пра яго амаль няма чаго.
