Касандр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Манета з выявай Касандра

Каса́ндр (грэч.: Κάσσανδρος; каля 355 — 297 да н.э.) — цар Македоніі (302 да н.э. — 297 да н.э.), старэйшы сын Антыпатра, упершыню згадваецца ў судзе Аляксандра Македонскага ў Вавілоне, дзе выступаў з апраўдальнай прамовай на карысць свайго бацькі, несправядліва абвінавачанага.

Антыпатр перадаў рэгенцтва Палісперхону, што прымусіла Касандра шукаць падтрымкі па-за Македоніяй. Урэшце, ён заключыў саюз з Пталамеем Лагам і Антыгонам і абвясціў вайну рэгенту. Большасць грэчаскіх полісаў, у тым ліку Афіны, далучыліся да іх. Таксама ён схіліў на свой бок Эўрыдзіку, славалюбівую жонку македонскага цара Філіпа III Арыдэя.

І яна, і яе дзядзька, і брат Касандра Ніканор былі неўзабаве знішчаны па загаду Алімпіяды. Касандр выступіў супраць яе і, вымусіўшы, урэшце, здацца, пакараў смерцю царыцу ў 316 да н.э.. У 310 да н.э. — 309 да н.э. ён таксама пакараў смерцю Раксану і намінальнага цара Аляксандра IV — жонку і сына Аляксандра Македонскага; пазашлюбны сын апошняга Геракл быў раней атручаны Палісперхонам па падгаворванні Касандра.

Касандр парадніўся з царскай сям'ёй, жаніўшыся на Фесалоніке, зводнай сястры Аляксандра Македонскага, і, заключыўшы саюз з Селеўкам, Пталамеем і Лісімахам супраць Антыгона і знішчыў апошняга ў 301 да н.э., стаў кіраўніком Македоніі.[1] Памёр ад вадзянкі ў 297 да н.э.

Касандр, быўшы жорсткім кіраўніком, быў знатаком літаратуры. Ён аднавіў Фівы, разбураныя Аляксандрам Македонскім, заснаваў гарады Фесалонікі (Салонікі) і Касандрыю.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Kingdoms of the Successors of Alexander: After the Battle of Ipsus, B.C. 301 (1800-1884). Праверана 27 ліпеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
Папярэднік:
Аляксандр IV
Македонскі цар
316297 да н.э.
Пераемнік:
Філіп IV