Раксана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Вялікі і Раксана. Картына П'етра Ратары (1756 г.) з Эрмітажа

Раксана (Шаблон:Lang-ae, перс.: - «сіяючая», грэч.: Ρωξάνη, лац.: Roxana), каля 342 - 309 года да н.э.) - бактрыйская княжна, жонка Аляксандра Македонскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раксана нарадзілася ў Бактрыі (усходняя частка Персідскай імперыі, сучасныя тэрыторыі паўночнага Афганістана, паўднёвых частак Таджыкістана і Узбекістана) і была дачкой мясцовага вяльможы Аксіарта (Ваксувадарва), які падчас набліжэння Аляксандра Вялікага адправіў жонак і дзяцей у непрыступную крэпасць, якая называлася Скала Сагдыяны. Але пад націскам македанян крэпасць здалася ў 327 да н.э. і ўсе яе прабывальнікі, уключаючы жонак і дзяцей Аксіарта, апынуліся палоннымі Александра. Грэчаскі пісьменнік Арыян так распавядае аб лёсе адной з паланянак:

«Адну з гэтых дачок звалі Раксана. Яна была дзяўчынай на выданне, і тыя, хто прымаў удзел у паходзе, паўтаралі, што яна была прыгажэйшай з жанчын, якіх яны бачылі ў Азіі, выключаючы адну толькі жонку Дарыя. Аляксандр закахаўся ў яе з першага позірка, але, хаця, яна была паланянкай, адмовіўся з-за гарачага пачучцця да яе ўзяць яе сілай, і аднёсся паблажліва да жаніцьбы з ёй»[1]

Абапіраючыся на гэтае пасведчанне, гісторыкі ацэньваюць узрост Раксаны ў 14-16 гадоў. Курцый піша, што Аляксандр заўважыў Раксану на раскошным банкеце, куды яе прывеў бацька разам з 30 іншымі знатнымі дзяўчынамі дзеля забавы цара. Світа цара выражала затоенае незадавальненне: «... Цар Азіі і Еўропы ўзяў сабе ў жонкі дзяўчыну, прыведзеную дзеля забавы на банкеце, з тым, каб ад яе нарадзіўся той, хто будзе кіраваць пераможцамі»[2]

Акрамя палкага захаплення шлюб з Раксанай быў палітычным крокам Аляксандра. Плутарх каментуе:

«І яго шлюб з Раксанай, прыгожай і квітнеючай дзяўчынай, у якую ён аднойчы закахаўся, убачыўшы яе ў карагодзе падчас банкета, як усем здалося, цалкам адпавядаў яго ідэе, бо шлюб гэты зблізіў Аляксандра з варварамі, і яны пранікліся давера да яго за тое, што ён паказаў найвялікшую ўстрыманасць, і не пажадаў незаконна авалодаць нават той адзінай жанчынай, якая пакарыла яго»

Раксана суправаджала Аляксандра ў яго паходзе ў Індыю і вяртанні ў Вавілон (326 - 324 г. да н.э.). Згодна з пазнейшым пасведчаннем, падчас індыйскага пахода памер нованароджаны сын Раксаны і Аляксандра[3]. Пасля вяртання з пахода рамантычныя пачуцці Аляксандра да бактрыйскай княжны, магчыма, аслаблі, і ён ажаніўся са Стацірай, дачкой персідскага цара Дарыя і яшчэ адной персіянкай, царскага паходжання.

У 323 годзе да н.э. Аляксандр раптоўна памер, пакінуўшы Раксану цяжарнай, а праз месяц яна нарадзіла сына, назваўшы яго Аляксандрам. Застаўшыся без адзінага абаронцы, юная бактрыйка і немаўля Аляксандр апынуліся ў цэнтры палітычных інтрыг распадаючайся імперыі. Бактрыйская прынцэса не мела каторкі нораў, з адабрэння рэгента Пердыкі яна забіла Стаціру: Паводле слоў Плутарха:«Да мяжы раўнівая і моцна ненавідзеўшая Стаціру, яна пры дапамозе падробнага ліста заманіла Стаціру і яе сястру да сябе, абедзьвух забіла, кінула трупы ў калодзеж і засыпала зямлёй.»

Пасля гібелі Пердыкі Раксана з сынам жылі ў македонскім горадзе Амфіпале пад апекай Антыпатра. Пасля яго смерці, магчыма, пасварыўшыся з Эўрыдыкай, жонкай намінальнага македонскага цара Філіпа Арыдэя, у 318 да н.э. яны перабраліся ў Эпір пад заступніцтва маці Аляксандра Вялікага Алімпіяды і разам з ёй увайшлі ў Македонію на чале войска. Македоняне захапляліся Аляксандрам Вялікім і убачыўшы яго маці, сына-спадкаемцу і жонку, яны уручылі ім, а дакладней Алімпіядзе, уладу над Македоніяй, якой тая не здолела распарадзіцца. Праз год сын Антыпатра Касандр аблажыў Алімпіяду ў Підне, каля яе знаходзіліся і Раксана з сынам.

У 316 да н.э. Алімпіяда была пакарана смерцю дыядохам Касандрам, а Раксану з сынам зачынілі ў крэпасці Амфіпаля, пазбавіўшы царскіх прывілеяў.

Сын Раксаны падрастаў і мог неўзабаве прэтэндавць на трон, карыстаючыся славай бацькі і падтрымкай уплывовых ворагаў Касандра. Згодна з яго загадам 14-і гадовы хлопчык, ён жа намінальны македонскі цар Аляксандр IV, і яго маці Раксана былі патаемна забіты ў 309 до н.э.

У гонар Раксаны названы астэроід (317) Раксана, адкрыты ў 1891 годзе.

Зноскі

  1. Арыян, «Анабазіс Аляксандра», 4.19
  2. Курцый, 8.4
  3. Metz Epitome, 70/ Манускрыпт X стагоддзя, утрымлівае сведчанні, невядомыя з іншых крыніц. Меркуючы па стылю, узыходзіць да крыніц IV-V стагоддзяў. З гісторыкаў толькі Berve (1926 г.) прымае гісторыю аб смерці нованароджанага сына Аляксандра

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Jona Lendering. Roxane Артыкул на Livius.org (англ.)