Кастусь Кірэенка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кастусь Кірэенка
Канстанцін Ціханавіч Кірэенка
Месца нараджэння:

Гайшын Слаўгарадскі раён

Род дзейнасці:

паэт


Кірэенка Кастусь (Канстанцін Ціханавіч), (12 снежня 1918, в. Гайшын Слаўгарадскага раёна — 15 верасня 1988) — беларускі паэт.

Змест

[правіць] Біяграфія

Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1940 годзе. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Савецкую Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісах «Беларусь» (1945—1962), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1962—1972) і «Полымя» (1972—1986). У 1980—1984 гадах з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

[правіць] Творчасць

Друкаваўся з 1939 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986—1988 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага(руск.) бел., Я. Смелякова(руск.) бел., А. Пракоф'ева(руск.) бел., Я. Райніса, М. Рыльскага(руск.) бел., У. Сасюры(руск.) бел., С. Алейніка(руск.) бел., М. Бажана(руск.) бел., П. Тычыны(руск.) бел., М. Нагнібеды(руск.) бел., Ц. Масенкі(укр.) бел. і інш. У яго перакладзе выйшлі асобнымі выданнямі зборнікі апавяданняў В. Біянкі(руск.) бел. «Хто чым спявае» (1954), Л. Падвойскага «З Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесць Л. Смілянскага(укр.) бел. «Сашко» (1959), зборнік вершаў Я. Шпорты(укр.) бел. «Явар» (1976), раманы Ё. Дарваша(венг.) бел. «П'яны дождж» (1975), І. Друцэ(руск.) бел. «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К. Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).

[правіць] Прызнанне

  • Сябра СП СССР (з 1943 года)
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за кнігу вершаў «Смага»
  • Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1972) за зборнік вершаў «Кніга ста песень».
  • Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.

[правіць] Літаратура

  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. с. 29.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады