Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мядзведзічы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла | |
---|---|
52°56′25,30″ пн. ш. 26°18′08,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мядзведзічы |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Благачынне | Баранавіцкі ўсходні дэканат |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | 1908 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры эклектыкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны з цэглы ў 1908 годзе па праекце архітэктара С. Шылера ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Уяўляе сабой аднавежавую трохнефную базіліку. Цэнтральны неф падоўжаны пяціграннай алтарнай часткай. З двух бакоў да яе прылягаюць рызніцы. Галоўны фасад мае ступеньчатую ярусную структуру. Выступы па баках фасаду згладжаныя валютамі. Нефы перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі, упрыгожанымі дэкаратыўным арнаментам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мядзведзічы) на Вікісховішчы |